Галоўная » происшествия » Page 231

Мсціслаўскі міліцыянт збіў двух затрыманых. Яму пагражае да 10 гадоў турмы

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па гэтым факце, сцвярджае блогер Сцяпан Святлоў.

У лістападзе 2018 гадоў ў будынку Мсціслаўскага РАУС участковы інспектар міліцыі, малодшы лейтэнант Мікалай Раеў збіў двух затрыманых – беспрацоўнага Швядкова А.М. і індывідуальнага прадпрымальніка Купчына Н.А. Доказ гэтага апублікаваў блогер Сцяпан Святлоў, размясціўшы адпаведную зводку ў сваім телеграм-канале.

Згодна з ёй, Раеў прычыніў абодвум мужчынам цялесныя пашкоджанні. Нягледзячы на тое, што інцыдэнт здарыўся яшчэ ў лістападзе, кантракт з міліцыянтам скасавалі толькі 6 лютага гэтага года. У сувязі са здарэннем Мсціслаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў па ч. 3 арт. 426. Калі віна былога ўчастковага будзе даказаная, то яму пагражае ад 3 да 10 гадоў турмы.

Інсайд пацвярджаецца тым, што ў Мсціслаўскім РАУС сапраўды служыў ўчастковы Мікалай Раеў. Паводле даведкі з сайта Мсціслаўскага раённага выканкама, ён абслугоўваў тэрыторыю Краснагорскага сельсавета.

Больш за тое, згодна з планам правядзення сустрэч з насельніцтвам, Мікалай Раеў павінен быў выступаць 13 лютага ў рамках Адзінага дня інфармавання.

Профіль засвяціўшагася экс-міліцыянта ёсць, мяркуючы па ўсім, у «Вконтакте». Там ён падпісаны як Нік Гарбачоў. Год нараджэння супадае з тым, які апублікаваў блогер – 1986 год. Акрамя гэтага, чалавек на фатаграфіі ў аккаўнце Ніка Гарбачова вельмі падобны на фота ў даведцы з сайта Мсціслаўскага райвыканкама.

Паводле дадзеных з сацсеткі, у экс-міліцыянта ёсць сын і жонка (магчыма былая).

Алесь Святліцкі

Крыніца: mspring.online

 

Васьмідзесяцігадовы мсціслаўскі пенсіянер забіў жонку палкай з-за рэўнасці

Мсціслаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 80-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у забойстве заведама састарэлай жонкі, паведамляе sk.gov.by.

Фота: sk.gov.by

Трагедыя адбылася ўвечары 18 лютага. Мужчына і яго 82-гадовая жонка пасварыліся з-за рэўнасці. Падчас сваркі п’яны пенсіянер збіў жанчыну рукамі і палкай. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.

Мужчына затрыманы.

На госпредприятиях Бобруйска получали взятки от коммерческих структур

Сотрудники отдела по борьбе с экономическими преступлениями УВД Бобруйского горисполкома установили преступную схему приобретения товарно-материальных ценностей для нужд производства … чытаць далей

Шклоўскага міліцыянта затрымалі з вялікай дозай наркотыкаў. Магчыма, ён замешаны яшчэ і ў збіцці пенсіянера

Крымінальнае бінга. Інфармацыя пра затрыманне оперупаўнаважанага з аддзела крымінальнага вышуку Шклоўскага РАУС ўпершыню з’явілася ў … чытаць далей

В Белыничском районе легковушка съехала в кювет и перевернулась

В Белыничском районе на автодороге Минск-Могилев легковушка съехала в кювет и перевернулась. Обошлось без пострадавших, сообщили mogilevnews.by в управлении ГАИ УВД Могилевского облисполкома.

ДТП произошло около 9.30 между деревнями Каменица и Светиловичи. Автомобиль “Тойота Авенсис” двигался в направлении Минска под управлением водителя 1983 года рождения. Он обогнал двигавшийся в этом же направлении автомобиль “Мицубиси”, когда начал перестраиваться в правый крайний ряд, его занесло и выкинуло в кювет.

“Тойоту” перевернуло, автомобиль на крыше проехал несколько метров. Водитель и пассажир 1986 года рождения отделались легкими ссадинами. Оба были пристегнуты ремнями безопасности. Подоспевший им на помощь водитель “Мицубиси” разрезал ремни, чтобы освободить потерпевших.

По мнению сотрудников ГАИ, ДТП произошло из-за того, что водитель “Тойоты” хоть и не нарушал правил дорожного движения, но не учел погодных условий и выбрал слишком быструю скорость. “Нужно учитывать непростые погодные условия, ведь из-за постоянного перепада температур на дорогах сейчас часто образуются гололед. Водителям нужно выбирать скоростной режим с учетом состояния проезжей части и видимости, держать дистанцию и соблюдать боковой интервал, избегать беспорядочных перестроений и резких маневров”, – порекомендовали в ГАИ.

Фото: Мариам Табагари

У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар

У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар. Як паведамляе mogilev.mchs.gov.by, здарэнне адбылося ўвечары 9 лютага ў пакоі на пятым паверсе інтэрната Магілёўскага рамонтнага завода, які размяшчаецца па вуліцы Чалюскінцаў.

На ўзгаранне зрэагавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя, таму ніхто не пацярпеў. Пашкоджаная пасцель і абшыўка канапы.

На фотаздымках з месца здарэння бачна, што на канапе ляжаў смартфон, пастаўлены на падзарадку. Да электрасеткі яго падключылі праз падаўжальнік і той загарэўся.

Дакладная прычына пажару высвятляецца.

Фота: mogilev.mchs.gov.by