Галоўная » протесты » Page 25

«Вас трэба забіваць, гэтыя словы я чуў у будынку міліцыі». Пасля затрымання бабруйчанін правёў у лякарні восем дзён

Білі па галаве, рэбрах, ягадзіцах. Прымушалі спяваць дзяржаўны гімн. 37-гадовы Сяргей Каранкевіч быў жорстка затрыманы, калі хацеў сфатаграфаваць аўтобус, які возіць амапаўцаў. Пабачыўшы што нарабілі, міліцыянты самі адвезлі мужчыну ў лякарню.

 

«Табе перамены патрэбныя? Зараз мы пакажам»

Мы сустрэліся з Сяргеем Каранкевічам праз дзень пасля таго, як ён выйшаў з лякарні, дзе прабыў больш за тыдзень. Трымаецца мужчына бадзёра, хоць зазначае, што ягоны стан пакуль далёкі ад нормы – дагэтуль часта баліць галава і адчуваецца млоснасць.

Затрымалі Сяргея 14 верасня. У той дзень мужчына ехаў па горадзе на сваім ровары і планаваў паабедаць у сталовай аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Знаходзіцца сталовая недалёка ад УУС Бабруйскага гарвыканкаму. Калі Сяргей праязджаў там, то пабачыў аўтобус сіняга колеру, на якім цягам апошніх тыдняў у Бабруйску ездзяць амапаўцы і куды кідаюць затрыманых. Мужчына вырашыў сфатаграфаваць бус. Спыніўся, паставіў ровар, дастаў тэлефон. І ў гэты момант заўважыў, як з бочнага ўваходу ў будынак УУС выбягаюць каля дзесяці чалавек у форме аліўкавага колеру і масках і бягуць да яго. Ад разгубленасці Сяргей не паспеў збегчы ці з’ехаць.

«Мяне ўзялі ў кальцо, схапілі за рукі і ногі, зацягнулі іх пластыкавай сцяжкай, і ў літаральным сэнсе панеслі ў будынак міліцыі, а за мной – мой ровар, – распавядае Сяргей. – Ніхто не прадстаўляўся, нічога мне не тлумачыў, ніякіх апазнавальных знакаў на іх не было. Мяне занеслі ў тыя ж дзверы, адкуль яны і выбеглі. Там у маленькім памяшканні прыкладна два на два метры мяне кінулі на падлогу і пачалі збіваць».

Паводле мужчыны, білі яго доўга. Колькасць удараў ён не лічыў – іх было вельмі шмат. Хто біў і чым, і колькі было чалавек, не бачыў, бо не дазвалялі ўзняць галаву – як толькі ён спрабаваў гэта зрабіць, адразу атрымліваў удар у лоб ці скроні.

«Я ляжаў на левым баку каля сцяны, таму мацней пацярпеў у мяне правы бок – туды прыйшлася большасць удараў, – распавядае далей Сяргей. – Пакуль білі, пыталіся: «Табе перамены патрэбныя? Зараз мы пакажам». Найбольш білі па галаве. Задалі пытанне – удар, нешта яшчэ сказалі – удар. І так шмат разоў. Моцна лаяліся. Потым адзін з іх прымушаў мяне пець гімн Беларусі. Я тэкст не вельмі ведаю, дык ён казаў словы, а я паўтараў, так мы разам спелі. Потым папрасілі пароль ад тэлефону. Я не сказаў і атрымаў пару ўдараў. Таму вырашыў усё ж сказаць. У мяне ў тэлефоне яны знайшлі фотаздымкі машын, прыпаркаваных з парушэннямі. Яны ж самі мне сказалі, што гэта машыны супрацоўнікаў, і зноў білі за гэтыя здымкі».

Тыя ж людзі, што збівалі, паводле Сяргея, зламалі яму ровар.

«Я чуў, як яны топчуць катафоты, як прабіваюць і спускаюць кола. Велакампутар прабіты нібыта адвёрткай. Чым ім не спадабаўся ровар, я не ведаю. Магчыма, гэта з-за бел-чырвона-белых флікераў, што я на яго павесіў», – кажа Сяргей.

 

«Вас расстраляць трэба»

Сяргей узгадвае, што праляжаў на падлозе ў будынку ЎУС гадзіны тры. Крычаў «дапамажыце», але ніхто не рэагаваў. Праз даволі доўгі час прыйшлі супрацоўнікі ў цывільным, паднялі яго, вывелі на вуліцу, загадалі прычапіць ровар каля галоўнага ўваходу і зноў павялі ўнутр. Далі схадзіць у прыбіральню, умыцца, і адвялі ў актавую залю.

Сяргей Каранкевіч

«Там людзі ў цывільным запаўнялі нейкія паперы, давалі мне іх падпісваць. Я так зразумеў, што гэта спіс маіх рэчаў. Але цалкам я не мог разабраць, бо ў мяне балела галава, апухла вока пасля збіцця, – узгадвае Сяргей. – Я спрабаваў задаваць пытанні, размаўляць. Пасля таго, што пачуў у адказ, мне стала здавацца, што яны ў не зусім цвярозым і адэкватным стане, бо ў іх адна тэма была: колькі табе заплацілі? А адзін увогуле казаў: вас расстраляць трэба. Я запытаўся – вы сапраўды гатовыя забіваць мірных, бяззбройных людзей? Ён адказваў, што так – нас трэба забіваць. Уявіце сабе, гэтыя словы я чуў у будынку міліцыі. І ніхто з іншых прысутных ніяк не рэагаваў».

Сяргей скардзіўся на боль у жываце і галаве. Мужчына мяркуе, што сапраўды дрэнна выглядаў, бо яго самі ж міліцыянты адвезлі ў лякарню. Там дактары пасля агляду вырашылі шпіталізаваць мужчыну.

«Я адразу схлусіў дактарам, што ўпаў з ровара. Баяўся сказаць, што мяне збілі, бо не ведаў, ці пакінуць мяне ў лякарні, а калі не, то што са мной зробяць тыя супрацоўнікі, што стаялі са мной побач у той момант, – распавядае Сяргей пра лякарню. – У працэсе аналізаў, рэнтгену дактары пачалі мне задаваць пытанні. Яны зразумелі, што насамрэч адбылося. Я тады распавёў праўду. Дактары спачувалі мне, і я вельмі ўдзячны, што яны пакінулі мяне ў лякарні, бо інакш не ведаю, што б са мной было».

Сяргея паклалі ў хірургічнае аддзяленне. У той жа дзень да яго прыехаў участковы, які патлумачыў мужчыне, што яго затрымалі за ўдзел у незаконным шэсці 6 верасня.

«Але гэта было мірнае шэсце. Там былі звычайныя людзі, дзеці з балонікамі. Так, я там быў. У цвярозым стане, нічога не разбіваў, нікому не перашкаджаў. Ішоў, камунікаваў з людзьмі. Дык што я парушыў? За гэта трэба было біць?» – пытаецца бабруйчанін.

У лякарні Сяргей прабыў з панядзелка 14 верасня да аўторка 22 верасня.

«Мне ставілі кропельніцы, рабілі нейкія ўколы. Калі перасталі калоць, я пачаў адчуваць, як у мяне баляць рэбры, ягадзіцы, ногі. Найбольш балела галава. Нават сёння я адчуваю боль у скронях і млоснасць», – кажа Сяргей.

Пакуль наш суразмоўца быў у лякарні, ягоная маці Таццяна Каранкевіч напісала заяву за збіццё сына ў Следчы камітэт. Цяпер ідзе праверка.

Пасля выпіскі з лякарні Сяргей атрымаў позву ў суд на 28 верасня па двух артыкулах: ч.3 23.34 – паўторнае парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, і 23.4 – непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы.

«Я не разумею, адкуль гэты артыкул – 23.4. Як я мог супраціўляцца, калі да мяне падбяжалі, схапілі адразу за рукі, я не мог нават паварушыцца», – здзіўляецца Сяргей.

«Яны жывуць побач з намі – адкуль у іх столькі жорсткасці?»

Сяргея Каранкевіча ўжо затрымлівалі раней – ён трапіў у адзін з першых «хапуноў» 10 жніўня. Тады, паводле мужчыны, ён ехаў на ровары каля будынку гарвыканкаму, і яго схапілі «людзі ў чорнай форме і касках, затаўкалі ў аўтазак разам з роварам». Ноч і ўвесь наступны дзень Сяргей правёў у Бабруйскім СІЗА.

«За ўвесь той час мяне толькі адзін раз пакармілі – прынеслі дзве лыжкі кашы на міску. Нават вады не далі», – узгадвае Сяргей.

Судзілі адразу ў СІЗА, далі содні арышту і адпусцілі.

«Да выбараў я не вельмі цікавіўся палітыкай, – кажа Сяргей. – А потым я пабачыў, як збіваюць людзей ні за што. Я не магу ў гэтай сітуацыі проста сядзець дома і глядзець. Таму я выходзіў на мітынгі. І хачу падкрэсліць, што яны былі мірнымі. Інакш бы я не пайшоў. Бо я супраць гвалту і за тое, каб усё адбывалася ў рамках закону».

Сяргей шакаваны гвалтам з боку сілавікоў.

«Адкуль столькі агрэсіі і жорсткасці ў супрацоўнікаў міліцыі? Яны ж з нашага гораду, побач жывуць – адкуль гэта ўсё?», – пытаецца мужчына.

 

Дзвюхгадзінная забастоўка ў знак салідарнасці з затрыманым

Спакойна дачакацца суду 28 верасня Сяргею Каранкевічу не далі. На наступны дзень пасля нашай сустрэчы, 25 верасня, ягоная маці Таццяна Каранкевіч паведаміла нам, што раніцай мужчыну забралі з працы невядомыя супрацоўнікі міліцыі. Сяргей паспеў паведаміць пра гэта, пасля чаго нумар стаў недасяжным. Цягам дня жанчына шукала сына, але ёй, роднай маці, не давалі ніякай інфармацыі – ні ў дзяжурнай частцы міліцыі, ні ў судзе, ні ў ізалятары часовага ўтрымання. Паўсюль казалі, што такога чалавека ў іх няма. Мы суправаджалі Таццяну падчас пошукаў.

Каля прахадной «Белшыны»

Амаль у адчаі ўвечары жанчына зноў пайшла ў Следчы камітэт, але там прымаць заяву ў яе адмовіліся. Са слязамі ў вачах жанчына стаяла на ганку і пыталася ў дзяжурнага, што ёй рабіць далей. Тады нарэшце ёй патэлефанаваў сам Сяргей і сказаў, што супрацоўнікі міліцыі вязуць яго назад на працу.

Сяргей працуе на «Белшыне» кіроўцам. Разам са спадарыняй Таццянай мы паехалі туды, і пабачылі, як мужчыну прывезла «Газэль» белага колеру і адразу з’ехала.

Сяргей распавёў, што раніцай яго тэрмінова выклікаў на прахадную начальнік, дзе ўжо чакалі некалькі чалавек у цывільным і масках. Не прадстаўляліся, нічога не тлумачылі, схапілі і павялі ў гэтую самую «Газэль».

«І пачалі катаць па горадзе, – кажа Сяргей. – Спачатку прывезлі ў УУС. Павадзілі па паверхах. Агледзелі рэчы. Больш за гадзіну я там проста сядзеў. Потым павезлі ў ІЧУ. Там пасядзеў некалькі гадзін у бусе. Потым мне змерылі тэмпературу – тэрмометр паказаў 37,8. Мяне павезлі ў паліклініку. Там узялі аналізы, напісалі ВРВІ. Зноў павезлі ў ізалятар, але там сказалі, што з такім дыягназам да сябе не возьмуць. Тады мяне вярнулі на месца працы і адпусцілі. Што гэта было – не магу зразумець. Мне ніхто не патлумачыў, навошта мяне забіралі і каталі па горадзе. Ніякіх пратаколаў не складалі. Супрацоўнікі, якія мяне суправаджалі, казалі, што яны нічога не ведаюць – куды ім сказалі ехаць, туды яны і паехалі».

Мужчыне не далі ніякіх дакументаў, што яго затрымлівала міліцыя, і ён не ведае, што цяпер будзе з працай – начальнік папярэджваў Сяргея, што ён будзе звольнены ў выпадку яшчэ аднаго затрымання.

Адначасова калегі вырашылі падтрымаць Сяргея, і калі яго забралі раніцай 25 верасня, спынілі працу. Цэх стаяў каля дзвюх гадзін, пакуль не ўмяшаўся генеральны дырэктар.

Суд над Сяргеем Каранкевічам мусіць адбыцца ў панядзелак, 28 верасня.

Фота: «Белсат»

НА, belsat.eu

У Магілёве асудзілі студэнта, які нібыта прыйшоў на мітынг з 2 нажамі, кіем і за грошы

25 верасня ў Магілёве адбыўся суд над маладым чалавекам, які на відэа УУС Магілёўскага аблвыканкаму кажа, што за ўдзел у акцыях пратэсту яму прапанавалі грошы.

Суддзя Ленінскага суду Аксана Ратнікава прысудзіла Паўлу (гэта сапраўднае імя, а прозвішча ёсць у рэдакцыі. – Belsat.eu) 14 содняў адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 23 верасня.

Гэта самы суворы прысуд магілёўскіх судоў за сёння – астатнім грамадзянам, якіх судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту – давалі ад 10 базавых штрафу да 7 содняў арышту.

Гісторыя Паўла самая незвычайная. 24 верасня на youtube-канале УУС Магілёўскага аблвыканкаму з’явілася відэа пад назвай «Магілёўцу абяцалі 55 рублёў за ўдзел у пратэстным маршы». Твар маладога чалавека на відэа схаваны, але на судовым паседжанні супалі ўсе акалічнасці справы. Знаёмыя Паўла таксама пацвердзілі, што пазнаюць яго на відэа.

На відэа УУС Магілёўскага аблвыканкаму паказалі калону пратэстоўцаў, якая сабралася ў Магілёве вечарам 23 верасня. У калоне ідзе малады чалавек у цёмнай вопратцы, з маскай на твары, з-за спіны тарчыць нейкі кій. Пасля паказваюць нажы на целе чалавека, галавы не бачна. Трэці план – гэта малады чалавек у чорнай вопратцы са схаваным тварам сядзіць у кабінеце і дае тлумачэнні.

«Мне прапанавалі паўдзельнічаць за грошы…у тэлеграм-канале са мной звязаліся…прапанавалі 55 рублёў за тое, каб прайсці ў шэсці пад здымкі» – кажа малады чалавек.

 

З сабой у хлопца былі кій, маска і 2 нажы

Як распавядаюць знаёмыя Паўла, яго затрымалі вечарам 23 верасня ўжо пасля акцыі пратэсту. Ён ехаў разам з імі ў аўтобусе, але вырашыў выйсці на прыпынак раней, чым астатнія. Павел вярнуўся ў цэнтр гораду за сваім роварам, дзе яго і затрымалі.

Іншыя затрыманыя ў Магілёве вечарам 23 верасня паведамілі, што Паўла ў РАУСе трымалі асобна ад іх. Але аформілі яго і судзілі паводле ч.1. арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Падчас разгляду справы Павел сваю віну цалкам прызнаў. Паколькі судзілі Паўла праз скайп, а сувязь увесь час знікала, а ў цэлым гук быў не самы лепшы, чуваць яго тлумачэнні было кепска. Таму мы прыводзім толькі тое, што ўдалося дакладна пачуць.

«Я далучыўся да натоўпу людзей, але сам ніякай сімволікі не меў, лозунгі не выкрыкваў, ніякіх плакатаў не рабіў і пры сабе не меў», – сказаў Павел на судзе.

У той жа час ён патлумачыў, што не толькі ішоў у калоне, а яшчэ ехаў на ровары і рабіў фота ўдзельнікаў маршу.

Наконт грошай Павел распавёў наступнае:

«Мне было ў цэлым цікава, як праходзяць такія акцыі. А яшчэ мне прапанавалі грашовую ўзнагароду за ўдзел».

У прынцыпе Павел паўтарыў усё што, што гучала ў відэа на канале УУС Магілёўскага аблвыканкаму. Наконт нажоў Павел патлумачыў, што той, хто прапанаваў грошы, сказаў яму ўзяць з сабой усе гэтыя рэчы: 2 нажы і прадмет, падобны на дубіну. Гэтыя рэчы супраць людзей Павел выкарыстоўваць не планаваў, ён проста павінен быў мець іх з сабой. Пра нажы Павел патлумачыў, што адзін яму неабходны для рамонту ровара і ён яго носіць з сабой кожны дзень, а тлумачэнні пра другі нож не атрымалася пачуць.

Суддзя паказала Паўлу відэа з мітынгу, на якім Павел пазнаў сябе. Малады чалавек пацікавіўся, ці дадуць яму нейкія паперы, якія пацвердзяць ягонае затрыманне – яны неабходныя для ўстановы адукацыі, паколькі Павел студэнт. Суддзя абяцала, што такія паперы ў хлопца будуць.

Напрыканцы суддзя Аксана Ратнікава агучыла вырак – 14 содняў арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

На судзе прысутнічаў айчым Паўла. Ён сказаў, што разгублены такім тлумачэннем пасынка, не чакаў такога тлумачэння ад яго. Са словаў айчыма Павел вельмі добра вучыцца, жыве з бабуляй, цікавіцца анімэ і калекцыянуе нажы. Пра праблемы з грашыма ў Паўла ён не чуў.

Вольга Васільева, «Белсат»

Месть режима за доброту. Сергей Пехтерев об аресте (Видео)

Сергей Пехтерев вышел на свободу после отбытия 14 суток административного ареста. Создатель популярного телеграмм-канала LOSQUE рассказывает о реалиях арестной тюрьмы, о своем отношении к милиции и о событиях в РОВД.

чытаць далей

Марши протеста в Беларуси: и в Могилеве в первых рядах – женщины

В Могилеве всю рабочую неделю силовики занимаются женщинами: вызывают их в РОВД, составляют протоколы, угрожают арестом. Почему в первых рядах протестующих в регионах Беларуси оказались женщины – у DW.

“Я еще 8 августа собрала свой “тревожный чемоданчик”, – признается могилевчанка Ольга. Максимальная санкция за участие в несанкционированном мероприятии – арест до 15 суток, но если не бояться ареста, говорит Ольга, то у властей и нет механизма запугивания.

“А мне даже интересно было бы посмотреть на ИВС (изолятор временного содержания. – Ред.) изнутри”, – добавляет подруга Ольги Юлия. В Беларуси в тюрьме побывало уже так много людей, что, по выражению Юлии, среди ее знакомых считается дурным тоном бояться ареста.

 

Региональная специфика белорусских протестов

Ольга и Юлия – постоянные участницы еженедельных акций протеста, которые проходят в Беларуси с 9 августа. Их участники протестуют против официальных итогов президентских выборов, согласно которым победу с большим отрывом одержал Александра Лукашенко, и требуют проведения новых выборов. В отличие от Минска, в белорусских регионах акции протеста не такие массовые. Например, в Могилеве воскресные шествия собирают от полутора до трех тысяч участников.

На одном из женских маршей, 19 сентября

И милиция здесь ведет себя по-другому, не устраивая массовых задержаний. Однако сотрудники в штатском стремятся каждого протестующего снять на видео. Потом в течение рабочей недели правоохранители проводят опознание граждан и вызывают их, чтобы привлечь к ответственности за участие в несанкционированной акции. Соответствующая статья 23.34 КоАП предусматривает штраф либо арест. Всю минувшую неделю милиционеры целенаправленно охотились за женщинами. В регионах они составляют большинство протестующих.

 

Белорусских мужчин запугивают сутками ареста

“Что сделать, чтобы не идти в милицию, если повестку все же вручили?”, – такой вопрос в последние пару недель встречается чаще всего в популярном могилевском Telegram-канале Losque, созданном местным урбанистом Сергеем Пехтеревым. Сам Пехтерев в четверг, 24 сентября, вышел на свободу после 15 суток административного ареста за участие в одной из воскресных акций. Он уже отошел было от политики, но в сентябре поучаствовал с друзьями в акции протеста, держа в руках плакат “Один раз в аду”. Задержание Пехтерева вызвало возмущение у некоторых его коллег и знакомых.

Такой приговор, отмечает журналист Алесь Асипцов, был не случаен. За двадцать лет наблюдения за политическими процессами Асипцов впервые заметил, как он выразился, странноватую и последовательную тактику властей: активистам и деятелем оппозиции дают штрафы. А вот тех, кто впервые вышел на акцию протеста, отправляют за решетку на сутки.

И такая тактика, считает представитель правозащитного центра “Весна” Борис Бухель, сработала – мужчины действительно опасаются ареста. И на этом фоне впервые громко заявили о себе женщины, на которых последние две недели милиция в Могилеве оказывает беспрецедентное давление. Конечно, их не избивают, но каждый день фиксируются случаи, когда даже матерей несовершеннолетних детей вызывают без повестки в РОВД и держат там по 6-8 часов. Их запугивают, некоторым угрожают арестом, на них составляют протоколы.

 

Разница между провластным и оппозиционным митингом в Беларуси

В свою очередь, женщины ведут себя нестандартно. Они не уклоняются от посещения милицейских участков, но там начинают спорить с сотрудниками милиции. Одной из первых в Ленинский РОВД телефонным звонком была вызвана Марина Храмцова. Девушке показали видео с шествия с ее участием. Вопреки ожиданиям, она не стала этого отрицать. На Храмцову был составлен протокол по статье 23.34 КоАП.

В ответ она заявила, что не понимает, какое мероприятие является санкционированным, а какое – нет. Храмцова добавила, что участвовала как в провластном митинге, так и в альтернативном, и разницы между ними не заметила – оба одинаково охранялись и не сопровождались инцидентами. “И в милиции мне разницу так и не пояснили”, – делится Марина Храмцова в интервью DW.

Ситуация повторилась и на суде 22 сентября – девушка задала вопрос, почему спонтанный пропрезидентский митинг считается санкционированным, если разрешение на его проведение не было получено заранее. И почему воскресные акции протеста считаются нарушением закона, если они проходят в форме праздничных прогулок. У судьи ответа не нашлось, и она предпочла отправить дело в РОВД на доследование.

Храмцова указывает, что знаковым для Могилева можно считать день 12 августа. Тогда в цепь солидарности выстроились медики – традиционно в большинстве своем женщины. С того момента среди протестующих их заметно больше, чем мужчин.

 

Женщины переломили ситуацию с протестами в Беларуси

Это объясняется просто, считает заведующая литературной частью Могилевского драмтеатра Ольга Семченко: были задержаны и избиты мужья, братья, сыновья – поэтому именно женщины переломили ситуацию. Первую неделю после выборов президента, напоминает она, женщины стали выходить на улицы в белых одеждах и с цветами.

Ольга Семченко и Марина Храмцова

А далее власти сами создали себе проблемы. Например, после преследования актеров Купаловского театра в Минске, продолжает Семченко, их коллеги из Могилевского драмтеатра также присоединился к акциям протеста.

На прошлой неделе Ольгу Семченко вызвали телефонным звонком в РОВД, пообещав, что там вручат повестку. Она пришла, но оказалось, что офицеру милиции не до нее. Семченко стала звонить ему на мобильный телефон, но это не помогло. Прождав полчаса, девушка ушла, а повестку ей так никто и не выписал.

Однако в понедельник, 21 сентября, сразу трое силовиков в масках попытались войти к ней в дом. Ольга Семченко отказалась открывать дверь, так как такое поведение показалось ей странным. Тогда через день милиция стала звонить ее родственникам и знакомым.

Доходит до абсурда, констатирует Семченко – ее мать обманывали, утверждая, что разыскивают дочь, так как она год назад потеряла телефон и написала соответствующее заявление в милицию. По повестке, признает девушка, она в РОВД, конечно же, явилась бы: “Но как раз повестки до сих пор почему-то и нет”.

А вот две другие собеседницы DW, подруги Оля и Юля, совершенно по-другому реагируют на угрозы со стороны милиции. Они рассказали, что не пропустили пока ни одной протестной акции в Могилеве с момента после выборов. Подруги выходят на митинги и шествия без масок, с самодельными плакатами и не скрывают своих имен. И даже сначала хотели назвать DW свои фамилии. Парням тяжелее, полагает Оля, потому что они рискуют быть жестоко избиты, а перед женщинами, уверена она, белорусская милиция просто бессильна.

Александр Бураков, Могилев

«Злавілі ўсямёх цётку». Гісторыя пэнсіянэркі з Горак, якая ў няволі галадавала 12 дзён

З ізалятару Горак, што на Магілёўшчыне, выпусьцілі мясцовую прыхільніцу пераменаў Ларысу Самсонаву. 59-гадовая пэнсіянэрка 12 … чытаць далей

В Могилеве на акции протеста милиция задержала провокатора? Видео

Молодому могилевчанину будто бы кто-то обещал 55 рублей за участие в акции протеста.

 

Вечером 23 сентября в Могилеве во время шествия на «несанкционированном массовом мероприятии» милиционеры заметили молодого человека в балаклаве с палкой за спиной. При досмотре у него нашли еще два ножа: один за поясом, второй в ножнах.

Со слов 19-летнего парня, он пришел на протест с одной целью – заработать денег. За участие в уличном шествии ему предложили в Telegram-чате 55 рублей.

Могилевчанина водворили в ИВС. Его действиям будет дана правовая оценка, сообщает интернет-сайт УВД Могилевского облисполкома.

Напомним, что все протестные акции за честные выборы и перемены в Могилеве всегда носили исключительно мирный характер. За все время проведения протестных акций в Могилеве их участники ни разу никоим образом не нарушили общественный порядок.

Брутальными немотивированными задержаниями регулярно отличались как раз «доблестные» сотрудники правоохранительных органов г. Могилева.

Корреспондент «МР» поговорил с несколькими жителями Могилева, которые регулярно выходят на акции протеста в городе. Никто никогда не слышал о том, что за участие в акциях кому-то из них или их знакомых предлагали деньги. Люди выходят потому, что их возмущает сложившаяся ситуация полного правового «беспредела» в нашей стране.

Отметим, что на днях операторы мобильной связи разослали гражданам от имени МВД SMS-сообщения, в которых просили «обращаться в милицию или по телефону 102», если они «стали свидетелями действий лиц, использующих незарегистрированную символику, оскорбляющих честь и достоинство других граждан».

Также сегодня сайт Министерства внутренних дел опубликовал аудио жалоб, которые якобы поступают в ведомство от простых граждан на действия участников акций протеста.

Один из якобы звонивших утверждает, что ему приходится тратить из-за протестов значительно больше времени на путь с работы.

При этом он предлагает применять против демонстрантов боевое оружие:

— Пускай наш уважаемый министр внутренних дел, не знаю там, президент, послушает. Использует резиновые пули против этих протестующих, я не знаю, светошумовые гранаты. Пускай использует боевые патроны. Ну, 7,62. «Калашников», никто ж не отменял его. Пара выстрелов в башку — и все, все протрезвеют.

Правозащитники считают, что таким образом сами сотрудники МВД нагнетают страх в обществе с целью сбить протестные настроения.

После протестной акции 23 сентября в Могилеве сотрудники милиции задержали более полутора десятка человек. Могилевские правозащитники сумели выяснить фамилии большинства задержанных. Думаю, им не составит труда узнать настоящую фамилию любителя ножей и легких денег.

«Магілёўскі рэгіён» будет информировать читателей о развитии ситуации с молодым «боевиком» в Могилеве.

Сергей Семенович

 

Милиция увидела у участника мирного шествия “оппозиционную символику”, которой не было

Судья Ленинского суда Могилева Татьяна Рахманенко оштрафовала на 12 базовых величин (324 рубля) 36-летнего могилевского … чытаць далей