Что происходит в информационном поле Могилёва, насколько интересны городские инфоресурсы и насколько полно они освещают события?
СМИ
В Беларуси заблокировали сайты независимых СМИ и VPN (полный список)
Вечером 21 августа пользователи байнета стали замечать, что некоторые беларуские медиа недоступны – их сайты … чытаць далей
Рука Москвы и призрак выборов. Лукашенко взялся точить информационное оружие
Руководителя Беларуси тревожат медийные угрозы в связи с российским давлением и приближением непростой электоральной кампании… … чытаць далей
Магілёўскія ідэолагі паставілі задачу журналістам актывізавацца ў інтэрнэце і сацсетках
Актывізаваць дзейнасць у інтэрнэце і сацыяльных сетках — такую задачу перад журналістамі дзяржаўных друкаваных СМІ … чытаць далей
Зачистка. Одним – зелёный свет, другим – «красные карточки»
Беларусское информационное пространство стремительно меняется. Хотя обыватели наверняка этого не замечают. Преследование ведущих онлайн-ресурсов … чытаць далей
Что меняется в белорусских медиа с 1 декабря? БАЖ объясняет
Новые требования Закона о СМИ касаются владельцев, пользователей и даже иностранных медиа. В субботу вступают … чытаць далей
Гарадскія медыі Магілёва – хто, пра што і як?
Інфармацыйны рынак мяняецца: лакальныя медыі займаюць лідарскія пазіцыі у сваіх рэгіёнах і ў нацыянальных рэйтынгах, а яшчэ ўсё часцей задаюць павестку дня нацыянальным інфармацыйным сайтам.
Абмеркаваць вагу, поспехі і цяжкасці гарадскіх інфармацыйных і нішавых сайтаў, запрашаюць усіх магілёўцаў грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA. 18 красавіка ў тайм-кавярне “Неба” пройдзе сустрэча прэс-клубу, на якім будуць узняты наступныя тэмы:
– Якая місія ў гарадскіх медый: выпускаць інфармацыю для ўсіх альбо фармаваць гарадскі лад жыцця? У чым плюсы і мінусы гэтых стратэгій?
– Навошта і як пісаць пра лакальных герояў і лідараў? Дзе іх увогуле шукаць?
– Ці магчыма зрабіць з гарадской ідэнтычнасці частку маркетынгавай стратэгіі рэдакцыі, стаць камерцыйна паспяховым і пры гэтым нікога не падмануць?
– Ці важна для рэдактараў і аўтараў мясцовых сайтаў, каб іх чыталі па-за межамі родных гарадоў?
– Што могуць расказаць гораду і свету гарадскія медыі Магілёва?
Разбірацца ў гэтых няпростых пытаннях дапамогуць спікеры: ГАННА ШУТАВА, кіраўніца прафесійнага выдання для рэкламістаў і маркетолагаў Marketing.by
ЮРЫЙ ПЛОТКІН, редактар інфармацыйнага партала Магілёва “Машэка”
КСЕНІЯ ПЯТРОВІЧ, аўтарка гарадскога часопіса Брэста “Бінокаль”
Арганізатары запрашаюць на сустрэчу прэс-клуба не толькі тых, хто звязаны з медыямі і камунікацыямі прафесійна: журналістаў, блогераў, маркетолагаў, рэкламістаў, а для актыўных і цікаўных жыхароў Магілёва гэта добрая магчымасць даведацца, як выглядае “кухня” гарадскіх сайтаў і пазнаёміцца з іх стваральнікамі асабіста.
18 красавіка, 18:30, Тайм-кафэ “Небо” (вул. Ленінская,7, 3 паверх). Уваход свабодны.