Галоўная » суд » Page 55

10 базовых величин штрафа за возмущение нацистско-советской символикой

23 декабря 2019 года в г.п. Дрибин состоялся суд над местным демократом Андреем Юрковым. Ему вменили в вину распространение нацистской символики в «Одноклассниках».

Андрей Юрков

26 сентября текущего года Андрей Юрков лайкнул изображение нацистской свастики и советского флага с серпом и молотом. Под изображениями приводились цифры многомиллионных жертв режимов, причем, не в пользу советского. Своим действием подсудимый высказал мнение по отношению к режимам, от которых пострадали его родственники. Мнение оказалось неугодным белорусским властям и Андрей Юрков судьей Борисом Пигалем был приговорен к штрафу в 255 рублей, но без конфискации компьютера.

Формально вроде судья и прав, но был ли факт распространения? Дело в том, что «преступное» изображение нацистско-советской символики было размещено в Одноклассниках довольно продолжительное время и каждый пользователь данной социальной сети мог наблюдать его у себя в компьютере. Лайкнув изображение, Андрей Юрков лишь высказал свое отношение к преступным режимам, не более, – распространения не было как такового.

Подобная ситуация чревата для многих категорий граждан, а не только для демократов. Вызывает удивление тот факт, что среди массы лайков, особенно сексуального характера, вдруг вычленили единственного демократа в Дрибинском районе и решили его наказать. А если завтра власти решат провести тотальную ревизию интернета и привлекут к ответственности всех, кто выражает негатив к руководителю государства? Денег-то на содержание власти может и хватает, а показать щедрость народу, особенно пенсионерам, силенок не хватает. Интернет – неплохой источник пополнения бюджета.

А для рядовых граждан может получиться жизнь как Дрибине: на фото прекрасная церковь в районном центре, возле которой сфотографировались приехавшие поддержать Андрея Юркова жители Могилева, Горок и Шклова.

А вот ее «тыл» – много лет уже местные власти не могут помочь православной церкви привести ее в порядок. А ведь это и лицо поселка! И отношение власти к нашей жизни.

Шкловская делегация одной из первых прибыла на процесс и активно поддерживала Андрея в суде.

В судебном зале жители Горок и Могилева

Андрей Юрков – демократ из Дрибина

Активное обсуждение ситуации

Судья Борис Пигаль разрешил в процессе суда вести видео- и фото съемку

Адвокатом у подсудимого была Вишанкова Татьяна, весьма аргументировано отстаивающая позицию невиновности обвиняемого.

Вопрос о степени виновности не праздный – Беларусь и Россия образовали Союзное государство, только вот почему за размещенное изображение в российской соцсети российскими же властями не преследуется, а в Беларуси оно является причиной гонений и наказаний? Тем более, что суд не признал в действиях Андрея Юркова пропаганду символики.

Примечателен и факт задействования белорусских служб на отслеживание российской соцсети – это довольно трудоемкая операция и не такая уж и дешевая, если ей занимаются старшие офицеры (зарплата, премии, квартиры и т.д.). Обращались ли, при этом, белорусские службы к владельцам «Одноклассников» по поводу размещения на сайте подобного изображения и почему до сих пор свастику можно видеть белорусским пользователям?

Много вопросов к белорусским правоохранителям и не только по данному поводу, в том числе и о степени осведомленности гаранта Конституции о российском безобразии на территории белорусского интернет-пространства. И его мнение по данному поводу.

Петр Мигурский. Фото автора

 

У Чэрыкаве судзяць загадчыцу крычаўскага дзіцячага садка №19, якая вымагала грошы з падначаленых

Даніну плацілі 16 чалавек, паведамляе Радыё Свабода.

Ала Пастухова

Загадчыца была на раённай дошцы гонару і мела грамату Магілёўскага аблвыканкаму. Нязьменна старшынявала ва ўчастковых камісіях падчас выбарчых кампаніяў.

Чэрыкаўскі раённы суд у Магілёўскай вобласьці разглядае крымінальную справу супраць былой загадчыцы «перадавога» дзіцячага садка № 19 з Крычава Алы Пастуховай.

Ёй выставілі абвінавачваньне па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу. Сярод іх злоўжываньне ўладаю і перавышэньне службовых паўнамоцтваў з карысьлівай зацікаўленасьці. Па гэтых артыкулах ёй пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Паводле сьледзтва, дзеяньні Пастуховай нанесьлі шкоду правам грамадзян ды дзяржаўным інтарэсам у буйным памеры. 16 супрацоўніц дзіцячага садка, якім кіравала абвінавачаная, прызнаныя пацярпелымі. Усе яны ў першы дзень працэсу, 16 сьнежня, былі на працэсе.

62-гадовая Ала Пастухова пад хатнім арыштам. У судовай залі яна знаходзіцца безь міліцэйскага канвою.

Што высьветліла сьледзтва

  • Паводле сьледзтва, Пастухова арганізавала на«пастаяннай сыстэмнай аснове» зьбіраньне грошай ад падначаленых. Ім выплачвалася матэрыяльная дапамога, большую частку якой яны аддавалі ёй. Сума вагалася ад 25 да 120 рублёў.
  • Зьбірала грошы, ня ведаючы, што гэта незаконна, справаводка дзіцячай установы. Яна ж і паведамляла супрацоўнікам садка, якую суму яны павінны перадаць празь яе Пастуховай. Калі не было справаводкі, яе калегі прыносілі грошы непасрэдна загадчыцы. Такая схема пабораў трывала з 2015 па 2018 год. За гэты час Пастухова нанесла шкоду падначаленым больш, чым на 10 тысяч рублёў
  • Пастухова таксама давала ўказаньні падначаленым, каб тыя дапамагалі ў працоўны час па гаспадарцы ейнаму састарэламу бацьку, рамантавалі ейную кватэру ды дачу. Так, прыбіральшчыца садка неаднаразова насіла бацьку ежу, якую давала ёй Пастухова, набывала яму харчы ў краме, а таксама выконвала іншыя работы па гаспадарцы, якія даручала начальніца. Акрамя таго прыбіральшчыца вазіла ў Магілёў грошы і харчы для дачкі Пастуховай.
  • Іншыя супрацоўнікі «дапамагалі» загадчыцы пераносіць ейнаму бацьку брыкет, фарбавалі яму хату. У табэлі ўліку працоўнага часу тым, хто выконваў даручэньні Пастуховай, пазначалася, што яны былі ў садку і атрымлівалі заробак, як за выкананьне службовых абавязкаў. Сьледзтва шкоду падначаленым ад такіх дзеяньняў Пастуховай вызначылі ў амаль 900 рублёў.
  • Абвінавачваецца Пастухова і ў крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі. Паводле сьледзтва яна прысабечвала будаўнічыя матэрыялы, што выдзяляліся на рамонт дзіцячай установы. Сьледчыя выявілі крадзенае ў падвале садка і кваліфікавалі дзеяньні абвінавачанай, як замах на злачынства.

Пазыцыя абвінавачанай

Выстаўленае абвінавачваньне Ала Пастухова не прызнала. Сваю пазыцыю яна патлумачыць пасьля допыту пацярпелых ды сьведкаў. Калі зачытвалі вынікі сьледзтва былая загадчыца садка плакала.

Пра затрыманьне Пастуховай стала вядома 1 красавіка 2019 году. Як кажуць былыя падначаленыя, яе арыштавалі на працоўным месцы. Некалькі месяцаў яна ўтрымлівалася ў сьледчым ізалятары Магілёўскай турмы №4. Потым ёй зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт. У садку больш не працуе – на пэнсіі. Пакуль вялося сьледзтва, у яе памёр бацька.

Што казалі пацярпелыя?

Пацярпелыя ў сваіх паказаньнях суду характарызавалі Алу Пастухову, як уладную, жорсткую і патрабавальную кіраўніцу. Яны не хавалі, што “баяліся яе” і ня выканаўшы патрабаваньняў рызыкавалі сутыкнуцца зь ціскам, перадузятым стаўленьнем ды з пагрозай не падоўжыць працоўны кантракт.

Пацярпелымі прызнаныя 16 супрацоўніц дзіцячага садка №19 Крычава.

Па словах супрацоўнікаў садка, яны здагадваліся, што ўказаньні загадчыцы наконт «вяртаньня» матэрыяльнай дапамогі незаконныя, але пратэставаць не наважваліся. Паводле сьледзтва, сума даплаты, якую яны аддавалі Пастуховай, у некаторых супрацоўнікаў садка сягала 120 рублёў за месяц. У некаторых яна была большай за аклад.

Тыя, хто не падпарадкоўваўся незаконным загадам, у судзе наракалі, што іх «незаслужана загадчыца крытыкавала».

«Той хто быў з характарам, да таго загадчыца не чаплялася», – прызналася адна з пацярпелых.

Паводле пацярпелых, пра парадкі ў садку ў Крычаўскім райвыканкаме даведаўся з ананімнага ліста, які быў дасланы туды ў 2018 годзе. Яны кажуць, што прыяжджала камісія разьбірацца, праводзілі сход. Супрацоўнікі казалі, што гэта «не напалохала загадчыцу» і яна «ўсчала прэсінгаваць увесь калектыў».

«Казала нам, што яна працаваць будзе і далей, але вось нам трэба падумаць», – даводзіла суду былая падначаленая Пастуховай.

Паводле пацярпелых, каб адчуць працоўную атмасфэру ў садку, калі ім кіравала Пастухова, трэба было ў ім папрацаваць. Некаторыя супрацоўніцы казалі: як зьмянілася загадчыца, у іх вырасьлі заробкі.

Пра дзіцячы садок №19 і яго загадчыцу

Дзіцячы садок, якім кіравала Ала Пастухова з 2002 году, у Крычаве лічыўся прывілеяваным. Пра яго дасягненьні пісала дзяржаўная прэса. У публікацыях дашкольную ўстанову называлі «перадавой», яна неаднойчы станавілася пераможцам раённых спаборніцтваў, апошні раз – у 2018 годзе. Сама загадчыца была на раённай дошцы гонару і мела грамату Магілёўскага аблвыканкаму. Нязьменна старшынявала ва ўчастковых камісіях падчас выбарчых кампаніяў.

29 жніўня 2014 году Пастухова выгнала з тэрыторыі садка журналістаў, якія спрабавалі пагутарыць зь яе падначаленымі пра абрынаньне будынку гімназіі. Гэтая навучальная ўстанова побач з садком.

Загадкавая сьмерць падначаленай Алы Пастуховай

Неўзабаве пасьля затрыманьня Пастуховай 8 красавіка патанула 41-гадовая яе падначаленая Натальля Яльцова. У садку яна працавала дэфэктолягам. Паводле некаторых крыніц нябожчыца пакінула перадсьмяротную запіску. На беразе ракі Сож былі знойдзеныя таксама рэчы 78-гадовай маці патанулай. Цела маці дагэтуль ня адшукалі.

«Справа патанулай не зьвязаная з крымінальнай справай, якую распачалі ў дачыненьні да яе былой начальніцы», – казалі Свабодзе ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту Магілёўскай вобласьці.

Паводле знаёмых Яльцовай, пасьля затрыманьня Пастуховай з супрацоўнікамі судка гутарылі сьледчыя, і Яльцова, нібыта, выгароджвала загадчыцу. Потым шкадавала пра тое, бо іншыя супрацоўнікі наадварот давалі выкрывальныя паказаньні. На думку суразмоўцаў Свабоды гэта магло стаць прычынай, якая падштурхнула падначаленую Пастуховай да самагубства.

Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстаная інфармацыя БелаПАН.

Радыё Свабода

У Дрыбіне суддзя адправіў справу актывіста на дапрацоўку. Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго з аглядам

Суд Дрыбінскага раёна павярнуў на дапрацоўку ў міліцыю адміністрацыйную справу за дызлайк у “Одноклассниках”. Неўзабаве пасля гэтага вечарам 12 снежня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да дрыбінскага актывіста Андрэя Юркова, каб правесці агляд “сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі” і скласці новы пратакол.

Андрэй Юркоў

13 снежня ў судзе Дрыбінскага раёна павінна была разглядацца адміністрацыйная справа А. Юркова, які абвінавачваецца ў парушэнні ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

28 лістапада супрацоўнікі міліцыі склалі на Андрэя Юркова адміністрацыйны пратакол па ч.2 ст.17.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую ​​дзейнасць». Лейтэнант міліцыі Станкевіч ў пратаколе пазначыў, што Юркоў размясціў «інфармацыйную прадукцыю уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (палатно чырвонага колеру з нацысцкай сімволікай).

Сам актывіст тлумачыць, што восенню гэтага года паставіў знак «Сумую» “Одноклассниках” на карцінку, дзе параўноўваліся савецкі і нацысцкі рэжымы. На малюнку было пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян. Ён напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дызлайк пад матэрыялам.

Дрыбінскія міліцыянеры перадалі справу Юркова ў мясцовы суд. Аднак суддзя суда Дрыбінскага раёна Барыс Пігаль азнаёміўся з яе матэрыяламі і прыняў рашэнне павярнуць іх назад у Дрыбінскі РАУС для выпраўлення недахопаў.

Паводле пастановы суддзі Барыса Пігаля, ён прыняў рашэнне павярнуць адміністрацыйную справу на дапрацоўку ў міліцыю па фармальных падставах.

У прыватнасці, ч.2 арт.17.11 КаАП РБ прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні гэта не было ўказана. Акрамя гэтага, апісанне абставін здзяйснення правапарушэння ў пратаколе не адпавядае дыспазіцыі ч.2 арт.17.11 КаАП РБ.

Там таксама не ўказана, “з дапамогай якіх сродкаў распаўсюджвалася інфармацыйная прадукцыя, а ў прыкладзеных да пратакола матэрыялах адсутнічае пратакол агляду сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі”.

Пасля такога рашэння суддзі дрыбінскія міліцыянеры вырашылі выпраўляць сітуацыю, каб усе роўна прыцягнуць А. Юркова да адказнасці. Вечарам 12 снежня яны завіталі на кватэру актывіста, каб правесці “агляд сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі” і скласці новы пратакол. Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе карэктна, адзначае актывіст.

Праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў адзначае, што “адміністрацыйная справа з-за мема – гэта ўжо мем”.

“У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў сапраўды ёсць забарона на чырвонае палатно са свастыкай. Але там маецца на ўвазе канкрэтна ануча, рэч, а не інтэрнэт-карцінка – інакш была б пазначаная хоць якая-небудзь гіперспасылка. Малюнак, які апынуўя ў стужцы Юркова, наогул адсутнічае ў спісе экстрым-матэрыялаў”, – лічыць Аляксандр Буракоў.

Андрэй Юркоў – добра вядомы ў Дрыбіне, Мсціславе і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе №82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за А.Юркова аддалі свае галасы 3 554 выбаршчыкі, што складае 7.21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.

Ірына Беганкіна

Жыхара Дрыбіна будуць судзіць за дызлайк у “Одноклассниках”

Былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Горацкай выбарчай акрузе №82, жыхар Дрыбіна Андрэй Юркоў атрымаў позву з суда Дрыбінскага раёна.

Андрэй Юркоў

Грамадскага актывіста выклікаюць у суд 13 снежня к 10 гадзінам раніцы ў якасці асобы, у адносінах якой вядзецца адміністрацыйны працэс па ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

Пра гэта сам Андрэй Юркоў паведаміў у сваім фэйсбуку.

28 лістапада супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на грамадскага актывіста з Дрыбіна Андрэя Юркова. Падставай для складання пратакола паслужыла тое, што ён паставіў дызлайк пад матэрыялам у сацыяльнай сетцы “Одноклассники”.

У пратаколе, у прыватнасці, пазначалася, што “Юркоў А. знаходзячыся ў Дрыбіне, у перыяд часу з 26 верасня па 19 лістапада 2019 года, з’яўляючыся карыстальнікам сацыяльнай сеткі “Однокласснікі”…. размясціў у стужцы інфармацыйную прадуцыю, унесеную у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, што дазваляе… свабодна яе распаўсюджваць”.

Сам Андрэй Юркоў з выстаўленымі міліцыянерамі абвінавачваннямі не пагадзіўся. Ён напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дызлайк пад матэрыялам.

Інкрымінуемае Юркову правапарушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Андрэй Юркоў – добра вядомы ў Дрыбіне, Мсціславе і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе №82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за А.Юркова аддалі свае галасы 3 554 выбаршчыкі, што складае 7.21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.

Фота з фэйсбуку Андрэя Юркова

Ірына Беганкіна

У Магілёве пачалі судзіць цыганскага барона, затрыманага ў хапуне паўгода таму

Иллюстративное фото

26 лістапада ў Магілёве пачалі судзіць цыганскага барона “Ромку”, затрыманага падчас хапуна ў ромскім пасёлку Чапаеўка паўгода таму. Тады АМАП шукаў у пасёлку датычных да знікнення інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча. У міліцыі былі падставы меркаваць, што да знікнення інспектара мае дачыненне ромская дыяспара. У ромскім пасёлку Чапаеўка прайшоў міліцэйскі рэйд, падчас якога былі затрыманыя і дапытаныя некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе Еўрарадыё.

Пазней следства прыйшло да высновы, што Патаповіч адправіў калегам ложнае паведамленне з намёкам на сваё выкраданне, а пасля сам раскідаў вакол сябе дровы, зняў штаны, звязаў сабе рукі і стрэліў у сябе з табельнага “Макарава”.

Іх неўзабаве выпусцілі, выбачацца перад ромамі прыехала кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Але Раман Бараноўскі па мянушцы “Ромка” застаўся за кратамі. Яго абвінавачваюць у гандлі наркотыкамі.

Суд над “Ромкам” праходзіць у закрытым рэжыме — ні яго маці, ні жонку, ні сястру ў залу не пусцілі. Звестак ад адваката жанчыны чакаюць у калідоры. Яны спадзяюцца толькі на кіраўніцу Адміністрацыі прэзідэнта Наталлю Качанаву, з якой хацелі б сустрэцца, каб яна зноў заступілася за ромаў — як паўгода таму. Ну і яшчэ на Бога.

“Божачкі-божачкі, дапамажы нам”, — усхліпвае маці “Ромкі” і дадае, што іх Раман — ніякі не барон. Маўляў, гэта яго бацька быў баронам, а ён проста застаўся крайнім.

Мужчыну вінавацяць у незаконным абароце наркотыкаў па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальнае пакаранне па ім — да 15 гадоў зняволення.

Нагадаем, 16 траўня стала вядома пра знікненне 22-гадовага інспектара дарожна-патрульнай службы Яўгена Патаповіча. Яго цела знайшлі ў лесе ў трох кіламетрах ад Магілёва. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку”. Але неўзабаве Следчы камітэт прыйшоў да высновы, што Патаповіч інсцыянаваў сваё забойства. а насамрэч здзейсніў самагубства.

В Славгороде женщина получила субсидию на ремесленную деятельность и позже не смогла пояснить, куда были потрачены деньги

Теперь придется оплатить задолженность в размере 2524 рублей. В законодательстве оговорена возможность получения безработными гражданами … чытаць далей

Прокуратура отменила решение суда Кричевского района и помогла ребенку обрести семью

Решением суда Кричевского района было отказано в удовлетворении заявления Н. об усыновлении несовершеннолетнего. При рассмотрении … чытаць далей