Сутки – столько нужно времени, чтобы уволить директора Андрея Новикова и назначить новое руководство в Могилевском драмтеатре.
театр
Пакуль у інтэрнэце збіраюць подпісы, каб не звальнялі дырэктара, Магілёўскаму драмтэатру ўжо далі новага
На наступны дзень пасля звальнення дырэктара ўстановы Андрэя Новікава, 26 лістапада, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага … чытаць далей
У Магілёве звольнілі шматгадовага дырэктара драмтэатру (Відэа)
Афіцыйная фармулёўка — «у сувязі з скасаваньнем кантракту». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на старонцы тэатру ў Facebook. Супрацоўнікі лічаць, што прычына — пратэставая актыўнасьць калектыву, паведамляе Радыё Свабода.
Сам Андрэй Новікаў, які кіраваў тэатрам ад 2000 году, гаварыць пра звальненьне адмаўляецца. Пытаньні просіць адрасаваць наймальніку — абласному ўпраўленьню культуры. Там атрымаць камэнтар пакуль не ўдалося.
За 20 гадоў дырэктарства ў тэатры Новікава трупа станавілася ляўрэатам нацыянальных і міжнародных конкурсаў. У 2018 годзе яго імя занесьлі на абласную дошку гонару, адзначыўшы званьнем «Чалавек году Магілёўшчыны». У 2019-м узнагародзілі мэдалём Францішка Скарыны. З адукацыі ён гісторык.
«Усё гэта не перашкодзіла вышэйстаячаму кіраўніцтву вызваліць дырэктара тэатру А.Ф. Новікава ад займаемай пасады ў сувязі з тым, што той палічыў непрымальным для сябе звальняць сваіх супрацоўнікаў па неабгрунтаваных і незаконных прычынах», — гаворыцца ў заяве калектыву на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку.
У жніўні 26 супрацоўнікаў тэатру распаўсюдзілі адкрыты зварот, у якім заклікалі ўладу да дыялёгу з грамадзтвам і выказалі абурэньне рэпрэсіўнымі дзеяньнямі ўлады. Пасьля з калектывам сустракаліся чыноўнікі і ўдакладнялі ягоную пазыцыю, запэўнівалі, што перасьледаваць за зварот ня будуць.
24 лістапада ў тэатры адбыўся сход, на якім, паводле ўдзельнікаў, не ўдалося выпрацаваць агульнай пазыцыі калектыву да звальненьня кіраўніка. Спыненьне працоўных адносінаў з Андрэем Новікавым назвалі «адміністрацыйным шантажом». Некаторыя супрацоўнікі тэатру кажуць, што «ён ахвяруе сабой дзеля захаваньня калектыву».
У абласное ўпраўленьне культуры быў накіраваны зварот, каб Новікава пакінулі на пасадзе. Пад лістом падпісаліся 86 супрацоўнікаў тэатру з 120.
«Калектыў цяпер у дэмаралізаваным стане, а паколькі абараніцца калектыўна не ўдаецца, то кожны будзе выбіраць свой шлях. Новага дырэктара сустракаць будзем без энтузіязму», — адзначае адна з падпісантак.
Суразмоўца кажа, што новы дырэктар у тэатры зьявіцца 26 лістапада.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
Відэа: “Магілёўскі рэгіён”
Водевиль «Беда от нежного сердца» покажет Могилевский областной драмтеатр в начале ноября
На большой сцене Могилевского областного драматического театра в начале ноября состоится премьера спектакля «Беда от … чытаць далей
В Могилевском драматическом театре состоялась премьера «Пиковой дамы»
Премьера Могилевского областного драматического театра «Пиковая дама» – в центре культурной жизни области.
Это фантазия по мотивам классической повести Александра Пушкина. Ее написал драматург Дмитрий Богославский и поставил на могилевской сцене режиссер Игорь Казаков. Место действия – сумасшедший дом, куда попадает неудачливый игрок Герман. Но вместе с пушкинскими героями на сцене появляются другие персонажи – Чаадаев, Бродский, Ван Гог и даже Бритни Спирс. С трудом верится? Что ж, это современный театр: креативные идеи и актуальные темы!
У Магілёве прысудзілі «суткі» загадчыцы аддзелу драмтэатру Вользе Семчанцы
У Магілёве асудзілі на сем дзён арышту загадчыцу літаратурна-драматычнага аддзелу мясцовага драмтэатру Вольгу Семчанку.
Трое зь іх 33-гадовая жанчына ўжо адбыла ў ізалятары да суду. На разгляд справы яе не прывезьлі. Адміністрацыйны працэс у Ленінскім судзе праходзіў праз скайп.
Тыя, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаную, адрэагавалі на вырак судзьдзі Тацяны Касьцюк воклічам «Ганьба».
Вольгу Семчанку прызналі вінаватай ва ўдзеле 23 жніўня ў «несанкцыянаваным шэсьці». Паводле міліцэйскага пратаколу, яна рухалася ў калёне людзей, якія выгуквалі лёзунгі, несьлі апазыцыйную сымболіку, чым выказвалі нязгоду з вынікамі выбараў.

Сваёй віны яна не прызнала. Даваць суду тлумачэньні адмовілася, каб ня сьведчыць супраць сябе.
Судзьдзя не задаволіла ейнага хадайніцтва аб прадстаўленьні перакладчыка. Адмову патлумачыла тым, што ў Беларусі «дзьвюхмоўе». Без задавальненьня засталася просьба Семчанкі разгледзець справу ў будынку суду, бо відэатрансьляцыя праз скайп пастаянна перарываецца.
Тацяна Касьцюк адмовілася тлумачыць абвінавачанай, што такое «апазыцыйная сымболіка». Адвод судзьдзі таксама ня быў задаволены.

Доказамі віны Вольгі Семчанкі было відэа апэратыўнікаў з «Маршу свабоднай Беларусі». На ім падсудная сябе не пазнала з прычыны «кепскай якасьці здымкаў». На відэа бачная калёна прыхільнікаў пераменаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, але папярэджаньня міліцыі, што шэсьце несанкцыянаванае, не чуваць.
Вольгу Семчанку схапілі 2 кастрычніка ў цэнтры гораду, непадалёк ад тэатру. Пазьней зь Ленінскага аддзелу міліцыі патэлефанавалі яе знаёмаму з просьбай забраць яе ровар. У судзе яна даводзіла: у яе з ужываньнем сілы ў міліцыі «выкралі» мабільны тэлефон, а пазьней заявілі, што ён арыштаваны, пакуль яна ня сплаціць штрафы за правапарушэньні. Зь міліцыі жанчыну адправілі ў ізалятар.

Аб вызваленьні Семчанкі без пакараньня ў пракуратуру і суд зьвярталіся акторы тэатру, якія даводзілі, што яе адсутнасьць на працы перашкаджае сувязям з замежнымі партнэрамі, а таксама рэклямаваньню пастановак. Прасілі вызваліць яе і ўдзельнікі клюбу беларускіх народных танцаў, якім яна кіруе.
Падтрымаць абвінавачаную прыйшло багата яе калегаў ды сяброў. На працэс, які праходзіў у кабінэце судзьдзі, трапілі толькі 12 чалавек. Астатнія чакалі выраку ў калідоры.
Фота: Радыё Свабода, “Белсат”
Крыніца: Радыё Свабода
Могилевский областной драмтеатр в октябре покажет “Пиковую даму”
21 и 22 октября 2020 г. на большой сцене Могилёвского областного драматического театра состоится ПРЕМЬЕРА спектакля «Пиковая дама» – фантазия … чытаць далей
Искусство против диктатуры. Как протестует Могилевский театр (Видео)
Белорусская нация получила мощный удар под дых от своих же. Предвыборные репрессии, массовые фальсификации привели к мирным протестам, на которые с животной жестокостью отреагировали силовики.
Искусство не осталось в стороне – ещё в начале июля деятели искусства запустили #культпротест – реакцию на действия властей. Происходящее затронуло и Могилев. Некоторые сотрудники Могилевского драматического театра также присоединились к акции, а после жестких действий сотрудников МВД записали видеообращение, в котором осудили действия силовиков.
Мы поговорили с ними, о том, что значит #культпротест для Могилева и страны, каковы у него итоги и с какими сложностями сталкиваются протестующие.
В гостях:
– Режиссер и актёр Могилевского драмтеатра Владимир Петрович;
– Руководитель литературно-драматургической части драмтеатра Ольга Семченко;
– Правозащитник “Могилевской весны” и журналист Саша Бураков.
«Спыніце гвалт, правядзіце новыя выбары». Магілёўскія акторы прапанавалі выйсьце з палітычнага крызісу
26 актораў Магілёўскага драматычнага тэатру распаўсюдзілі адкрыты зварот, у якім заклікалі ўладу да дыялёгу з … чытаць далей
«Гэта ўсё яна»
Новы спектакль, новая рэальнасць, новы моладзевы слэнг, але жыццёвыя праблемы і пытанні застаюцца вечныя – дарослыя і дзеці, каханне і жыццё.
На малой сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы чарговая прэм’ера – пастаноўка «Гэта ўсё яна» па п’есе расійскага і беларускага драматурга Андрэя Іванова. Вось як апісаў ідэю спектаклю рэжысёр магілёўскага тэатра драмы Уладзімір Пятровіч: “Спектакль пра канфлікт бацькоў і дзяцей. Гэты канфлікт спрадвечны, але сюды, сыходзячы ад часу, дадаюцца сучасныя тэхналогіі, і, дзякуючы ім, гэты канфлікт абвастраецца, павялічваецца…”




Як і ў сапраўдным жыцці, у спектаклі можна пачуць нават нецэнзурную лексіку, таму ў афішы і стаіць пазначка 16+. Рэжысёр патлумачыў, што ўвогуле, першы аўтарскі варыянт п’есы быў папросту напісаны лаянкай, у другім варыянце аўтар зрабіў самацэнзуру і выкарыстаў моладзевы слэнг, хоць некаторыя слоўцы засталіся. Але спектакль будзе цікава паглядзець не толькі дарослым, і падлеткі, у іх пераходны ўзрост 13-14 гадоў, шмат у чым змогуць пазнаць сябе, магчыма, неяк пераасэнсаваць свае адносіны з бацькамі.
Калі ўдумліва ўнікнуць у больш глыбокія, філасофскія карані праблемы стасункаў пакаленняў – старога і маладога, то можна нават правесці паралелі і з тым, што адбываецца зараз у Беларусі. Вось як адказаў на пытанне карэспандэнта 6tv.by наконт такога параўнання сам рэжысёр:
“Спектакль пра тое, што мы не чуем і не слухаем, і не хочам размаўляць са сваймі дзецьмі. Я не хачу сказаць, што вось маці дрэнная, а сын добры, ёсць віна і на сыне, які да размовы не вельмі імкнецца. Магчыма, у нейкіх агульначалавечых каштоўнасцях можна адсачыць і сувязь з сучаснымі падзеямі ў Беларусі”.

Дарэчы, рэжысёр асабіста патрапіў у самы цэнтр такога жыццёвага канфлікту паміж “бацькам”-дзяржавай і “маладым пакаленнем”, якое прагне пераменаў. Уладзімір Пятровіч адседзеў трое “сутак” за “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”, хоць затрымалі яго папросту пад час удзелу ў краязнаўчай экскурсіі магілёўскага ТБМ.
Некалькі словаў пра аўтара п’есы. Андрэй Іваноў – расійскі і беларускі драматург тэатра і кіно, рэжысёр. Сябра Саюза пісьменнікаў Масквы. Намінант тэатральнай прэміі «Залатая маска» 2018 гадоў ў намінацыі «Лепшая праца драматурга». Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Благавешчанску. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Працаваў рэдактарам і карэспандэнтам у беларускіх СМІ, аглядальнікам у інфармацыйным агенцтве «Інтэрфакс-захад», рэдактарам у выдавецтве “Лабірынт”.
Аўтар п’ес: «Гэта ўсё яна», «Чырвоны воўк» (шорт-ліст фестываля малады драматургіі «Любимовка-2015»), «Крыкі чаек», «Жэня на кухні», «Крыжовы паход дзетак» (1 месца ў IV міжнародным драматургічным конкурсе «Баденвайлер-2016»), «З вучылішчы”, “Август-6”, “Крыніцы святла», «Мертвятник». Сцэнар паўнаметражнай драмы «Шахід» быў адзначаны ганаровым дыпломам VII Казанскага міжнароднага фестывалю мусульманскага кіно.
А так размеркаваліся ролі ў новай пастаноўцы тэатру: Сын – Максім Чарнюк, Маці – Ірына Дунчанка, Таўэрскі крумкач – Ягор Шабетнік, Тоф – Лізавета Кароткая.
Прэм’ерныя паказы спектаклю адбудуцца 25 і 26 жніўня. Білеты можна набыць у касе тэатра і праз інтэрнэт.
Даведкі і замова квіткоў па тэл .: 8 (0222) 65-50-53, (+37529) 131-25-48 – A1, (+37529) 241-43-86 – МТС. Каса тэатра: 8 (0222) 65-66-04
Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара
Больш фота: