Галоўная » В мире » Page 50

Расійскія аналітыкі аб’ядналі часткі Беларусі і Расіі і падлічылі беспрацоўных Магілёва і Віцебска

Новае тэрытарыяльнае ўтварэнне называецца «Днепра-Дзвінскі рэгіён». Пакуль яно існуе толькі на паперы. Але пра яго складаюць ужо досыць сур’езныя дакументы, піша mspring.online.

Адразу дзве аналітычныя працы, прысвечаныя рынку працы і міграцыі ў так званым «Днепра-Дзвінскім рэгіёне» прадставілі за апошні месяц смаленскія даследчыкі, якія працуюць на расійскае Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў. Іх праца аплочваецца грантамі з фонду расейскага прэзыдэнта.

У працах дырэктара Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў Антона Кузаўкі і эксперта гэтага агенцтва, дацэнта Смаленскага дзяржуніверсітэта, Ігара Бараноўскага выкарыстоўваецца ўжо ўстойлівае паняцце «Днепра-Дзвінскі рэгіён», скарочана – «ДДР». Некаторыя айчынныя алармісты ўбачылі ў гэтым падабенства з «ДНР» і задаюцца пытаннем, ці не ідзе падрыхтоўка да прамацвання новай «народнай рэспублікі». На некаторых выданнях Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў можна нават убачыць карту «ДДР»:

У «ДДР», згодна з даследаваннямі расійскіх экспертаў, уваходзяць Смаленская, Віцебская і Магілёўская вобласці, а цэнтрам гэтай агламерацыі лічыцца расійскі Смаленск. Насельніцтва Днепра-Дзвінскага рэгіёна ацэнена ў 3,1 мільёна чалавек.

Цікава, што, даследуючы перадумовы працоўнай міграцыі ў прыграніччы, Антон Кузаўка адзначае, што ДДР адрозніваецца прысталічным становішчам: на ўсходзе ён мяжуе з Маскоўскай, а на захадзе з Мінскай вобласцю, пры гэтым адлегласць паміж Менскам і Масквой складае «усяго 710 км».

Такое ўнікальнае становішча, піша эксперт, стварае асаблівыя ўмовы і фармуе унікальнае бізнес-асяроддзе. І яго зусім не бянтэжыць той факт, што да любой іншай сталіцы ад Мінска адлегласць значна меншая: да самага далёкага – Кіева – 567 км, да Варшавы – 550 км, да Рыгі – 484 км, а да Вільні ўвогуле 189 км. Пра гэта аўтары сціпла замоўчваюць.

Антон Кузаўка і Ігар Бараноўскі злева, фота: smolensk.bezformata.com

Далей эксперты сканцэнтраваліся на лічбах, прадастаўленых статупраўленнем Беларусі і Расіі. І, верагодна, яны адрозніваюцца. Найбольшы аб’ём свабодных працоўных рэсурсаў даследчыкі выявілі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях, а найбольш прывабным рынкам працы яны назвалі Смаленскую вобласць.

Узровень беспрацоўя ў іх даследаваннях (дадзеныя за 2017 г.) пазначаны наступны: Магілёўская вобласць – 8%, Віцебская – 6,4% Смаленская – 5,7%. Нагадаем, беларускія ўлады заяўляюць, што беспрацоўе ў краіне трымаецца на ўзроўні 0,5%.

Расійскія эксперты нават звялі рэальныя дадзеныя па колькасці працоўных рэсурсаў у спецыяльную табліцу па гадах:

Навошта гэта трэба смаленскім экспертам?

Ігар Бараноўскі адзначае, што ў цяперашні час для тэрыторыі Смаленскай вобласці характэрная неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя. За апошнія 10 гадоў колькасць яе насельніцтва нават з улікам прыросту міграцыі скарацілася на 3,3%. Гэта звязана з высокім узроўнем натуральнага змяншэння, характэрным для Смаленшчыны ў сілу нізкай нараджальнасці і высокай смяротнасці. Акрамя таго, для Смаленшчыны характэрная адмоўная ўнутраная (у межах Расіі) міграцыя. Штогод ад 3 да 4 тысяч чалавек з’язджаюць у Маскву, Санкт-Пецярбург і Краснадарскі край.

У сваю чаргу, Антон Кузаўка адкрыта піша, што маскоўскі рэгіён адцягвае высокакваліфікаваныя матываваныя на інтэнсіўную працу кадры высокім коштам аплаты працы. А ў Смаленску, адзначае ён, сярэдні заробак складае ўсяго 460 даляраў ЗША.

Часткова дэфіцыт інжынерных кадраў у Смаленскай вобласці ўжо зараз кампенсуецца за кошт прытоку працоўных рэсурсаў з памежных рэгіёнаў Беларусі. Незанятыя працаздольныя жыхары Віцебскай і Магілёўскай абласцей у большасці сваёй мігруюць у пошуках працы альбо ў Мінск ці Маскву, альбо ў Смаленскую вобласць.

Міграцыя здольная забяспечыць збалансаванае сацыяльна-эканамічнае развіццё расійскага рэгіёну, лічаць эксперты. За кошт прыезджых можна палепшыць структуру працоўных рэсурсаў, выраўнаваць палавую і ўзроставую структуру насельніцтва, павысіць нараджальнасць і шлюбнасць. За апошнія пяць гадоў найбольшы паток мігрантаў фармуецца з Беларусі, Украіны і Таджыкістана, і доля беларусаў складае больш за 55% ад колькасці прыезджых замежнікаў.

А цяпер няхітрыя высновы экспертаў. Для павышэння прывабнасці бізнес-клімату і рэалізацыі стратэгічных дакументаў развіцця прыгранічных рэгіёнаў (аказваецца такія дакументы даўно ўжо ёсць!) патрэбна агульная канцэпцыя развіцця адукацыйнага комплексу Смаленскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Прапануецца стварыць на базе аднаго з смаленскіх ВНУ расейска-беларускі факультэт кіравання і эканомікі.

На яго базе на бюджэтнай аснове можна было б рыхтаваць кадры для дзяржаўнай службы ў органах улады «ДДР». Дарэчы было б стварыць у «ДДР» і расійска-беларускі бізнэс-інкубатар пры садзейнічанні органаў улады Саюзнай дзяржавы.

Пра тое, з якіх крыніц фінансуецца праца даследчыкаў, іожна прачытаць тут: https://mspring.online/new-grant/

 

“Больно вспоминать, невозможно забыть”: в Украине почтили память жертв Голодомора

В субботу, 23 ноября, Украина почтила минутой молчания память жертв Голодомора. В Киеве возле Мемориала памяти жертв Голодомора, в церемонии почтения памяти погибших приняли участие официальные лица, представители религиозных организаций, жители и гости Украины.

Президент Владимир Зеленский заявил, что преступление Голодомора 1932-33 годов настолько большая трагедия, что человечество еще не придумало слов, чтобы описать ту боль, которую пережили украинцы. Потери людей во время Голодомора 1932-33 годов сопоставимы с количеством жертв-украинцев во Второй мировой войне.

Сегодня Украина и весь цивилизованный мир молятся за невинных жертв этого ужасного преступления против нашего народа. Сегодня украинцы зажгут в своих окнах свечи, и пусть тепло от них согреет души всех погибших, душу каждого, вечная им память“, – резюмировал Зеленский.

Из воспоминаний моей матери Грудино (Гуцол) Надежды Никитичны: «Особенно тяжелые на Украине были  30 – е годы прошлого века. Наша семья проживала в местечке Шпиков Винницкой области, где местное население испытывала страшный голод. Люди в местечке умирали практически каждый день. Родительский дом располагался недалеко от кладбища. Поэтому ежедневно приходилось видеть, как хоронили мертвых. На окраине кладбища была выкопана большая общая яма, в которую ежедневно опускали по несколько трупов, а затем яму закрывали деревянными брусьями и ветками. На следующий день брусья подымали для новых похорон. Хоронили, не соблюдая траурных обрядов. В местечке главенствовали горе и страх».

Надежда Грудино (Гуцол)

 До своего последнего часа мама боялась голода и всегда вечером, прежде чем ложится спать спрашивала: «Есть ли в доме  на завтра булка хлеба?»

Алесь Грудино

Пластыкавы апакаліпсіс у новым кліпе IOWA

Кліп зняты на новую песню “Маякі”

Выйшаў новы кліп гурта IOWA. У ім музыкі паказалі “пластыкавы апакаліпсіс”. У новай песні “Маякі” сыйшліся абноўленае гучанне і пранізлівы відэашэраг, прысвечаны забруджванню навакольнага асяроддзя.

IOWA — беларускі гурт, які пераехаў у Расію. Музыкі жывуць у Санкт-Пецярбургу. Там музыкі з Магілёва не забываюцца пра беларускую мову. Самы папулярны кліп гурта — “Б’е Біт”. За чатыры гады ён набраў на YouTube больш за 114 мільёнаў праглядаў. Над ім працаваў рэжысёр Уладзімір Бяседзін, які цяпер зняў кліп на песню “Маякі”, паведамляе Еўрарадыё.

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. ОНЛАЙН

22 лістапада ў Вільні адбываецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. Belsat.eu ладзіць наўпроставую трансляцыю з Вільні.

 

У эфіры «Белсату» пакажуць цырымонію грамадскага развітання і ўрачыстую працэсію на могілкі Росы, дзе парэшткі паўстанцаў і Кастуся Каліноўскага знойдуць спачын у капліцы. Апроч гэтага, журналісты ў адмыслова пабудаванай мабільнай студыі паразмаўляюць з гісторыкамі, актывістамі, палітыкамі ды іншымі беларусамі, якія прыехалі на ўшанаванне паўстанцаў.

Горацкая сельгасакадэмія падпісала дамову з «ЛНР»

Міністэрства адукацыі так званай Луганскай народнай рэспублікі паведамляе, што Луганскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі і Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія (горад Горкі) падпісалі дамову аб супрацы.

Скрыншот старонкі Мінадукацыі «ЛНР»

Інфармацыі пра падпісанне дамовы на афіцыйных сайтах Луганскага ўніверсітэту і Горацкай акадэміі няма. Міністэрства адукацыі акупаванай вобласці Украіны адзначае, што дамова накіравана на тое, каб садзейнічаць інтэграцыі Луганскага універсітэту «ў сусветную навукова-адукацыйную прастору».

Прадметам дамовы з’яўляецца ўсталяванне партнёрскіх стасункаў (супрацы) у адукацыйнай, навуковай і культурнай галінах, стварэнне адзінага інфармацыйнага, навукова-адукацыйнага і культурніцкага асяроддзя, рэалізацыя эфектыўных формаў супрацоўніцы. Бакі таксама дамовіліся аказваць дапамогу адзін аднаму ў шэрагах накірунках, сярод якіх нават прапісаны абмен выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі.

Спраўдзіць некаторыя акалічнасці гэтай інфармацыі на момант публікацыі ў Сельскагаспадарчай акадэміі немагчыма, паколькі ў Беларусі цяпер выходныя дні і ніхто не падымае слухаўку, але мы абавязкова патэлефануем на наступным тыдні.

Варта адзначыць, што Беларусь не прызнае самаабвешчаныя вобласці Луганску і Данецку асобнымі краінамі. Кіраўнік Беларусі раней неаднаразова агучваў, што афіцыйны Менск выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

CК, belsat.eu