Галоўная » выборы-2019 » Page 8

У дэпутаты ў Магілёве ідуць выкладчыца, каратыст ды інжынер. Навошта ім гэта?

Магілёўскія акруговыя камісіі пачалі рэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты. Сярод шчасліўчыкаў, якія ўжо атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі, і героі нашай публікацыі. Надзея, Сяргей і Таццяна пагадзіліся шчыра распавесці, з якімі думкамі яны ідуць на выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання.

Інжынер, каратыст і выкладчыца ідуць у дэпутаты ў Магілёве. Фота: Belsat.eu

Усе тры кандыдаты вылучаюцца па цэнтральнай магілёўскай акрузе № 85. Ёсць яшчэ адзін агульны складнік – усе яны «альтэрнатыўныя» кандыдаты, то бок за імі не стаіць ніякая дзяржаўная ўстанова.

Не дзядзі 50-60-ці гадоў павінны вырашаць, як нам жыць, а мы самі

Надзея Салаўёва – выкладчыца і заснавальніца курсаў «Ангельскі за 80 дзён». Адна з тых, хто запачаткаваў беларускамоўнае навучанне ў школах Магілёва – дачка Надзеі Ялінка доўгі час была адзінай вучаніцай у класе з беларускай мовай навучання. Спосаб вылучэння Надзеі – ад партыі БНФ.

Надзея Салаўёва займаецца выкладаннем ангельскай мовы. Фота: Belsat.eu

«Навошта іду ў дэпутаты? Па-першае, каб паказаць прыклад маладым, разумным і адукаваным людзям, што не дзядзі 50-60-ці гадоў павінны вырашаць, як нам жыць, а мы самі. Я хачу натхніць маладых людзей заняцца палітыкай і абараніць сваю чалавечую годнасць ад прыніжэнняў з боку дзеючай улады.

Раней я не высоўвала сваю кандыдатуру на выбарах, а цяпер вырашыла пайсці, бо не магу больш трываць, надакучыла жыць у «саўку». Да таго, якасць жыцця ў Беларусі заўважна ўпала, шмат людзей не з’язджае, а проста бяжыць з краіны. Мне не падабаецца, што павялічылася пагроза страты незалежнасці краіны».

Галоўныя складнікі праграмы Надзеі – нацыянальная бяспека, адукацыя і беларусізацыя.

Галоўныя складнікі праграмы Надзеі Салаўёвай: нацыянальная бяспека, адукацыя і беларусізацыя. Фота: Belsat.eu

«Нацыянальная бяспека – каб людзі адчулі, што, калі Расея возьме Беларусь у сферу свайго ўплыву юрыдычна, эканамічна і тэрытарыяльна, то кожны пазбавіцца свайго дому. Прапаганда расейскіх каналаў прамывае мозг. Уратавацца ад гэтага можна толькі прасоўваючы беларускую мову і культуру, а таксама праз адукацыю. Сучасная беларуская адукацыя не адпавядае выклікам часу. Сутнасць і спосабы павінны быць зменены. Зараз адукацыйныя ўстановы рыхтуюць рабоў і абслугоўваючы персанал сістэмы. А мы павінны гадаваць асобу ў поўным сэнсе гэтага слова. Я хачу данесці гэта да ўсіх беларусаў. Калі мае думкі прымусяць кагосьці задумацца – ужо добра».

«Трэба праз сацыяльныя сеткі распавядаць пра выбары»

Сяргей Тышкавец – дырэктар аздараўляльна-спартовай установы «Школа здароўя», кіраўнік клубу каратэ «Саторы до». Ён вылучаўся шляхам збору подпісаў.

«Я – чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Мяркую, што жаданне актыўна дзейнічаць у мяне з’явілася дзякуючы баявым мастацтвам, адна з мэтаў якіх – абарона слабых, не здольных за сябе пастаяць. Я бачу шмат праблем у нашай дзяржаве і свеце і ў мяне ўзнікае жаданне іх выправіць».

Сяргей Тышкавец ідзе на выбары ў якасці кандыдата ўпершыню. Фота: Belsat.eu

Сяргей прызнае, што за 4 гады працы дэпутатам не так ужо лёгка выправіць хібы, але абяцае пастарацца. Для яго гэта першая спроба вылучыцца ў дэпутаты. Што змусіла яго пайсці па гэтаму няпростаму шляху менавіта цяпер?

«У апошнія 5 гадоў жыцця ў мяне зʼявілася шмат энергіі. З кожным годам яе становіцца больш, як па спіралі. Я валанцёр розных арганізацыяй – напрыклад, Цэнтру гарадскіх ініцыятываў, пошукава-выратавальнага атраду «Анёл», міжнароднага грамадскага руху «АллатРа» і іншых. Я палюбіў усё тое, што робіць нашае жыццё лепш. Гэта досвед дае мне ўпэўненасць, што і з гэтым можа атрымацца».

Калі Сяргей стане дэпутатам, ён абяцае заняцца ўнясеннем зменаў у закон аб «дарожным падатку» – адвязаць падатак ад тэхагляду і ўвесці магчымасць плаціць памесячна.

Кандыдат у дэпутаты ў Магілёве Сяргей Тышкавец вылучаўся шляхам збору подпісаў. Фота: Belsat.eu

«Я сам кіроўца і выдатна разумею тых, хто ездзіць не круглы год. Далёка ісці не трэба, у мяне бацька мала ездзіць на аўто. Чаму ён павінен плаціць за ўвесь год? І такіх людзей шмат. Іншае пытанне – чаму падатак прывязаны да тэхагляду? Я разумею, што так прасцей спаганяць з людзей грошы. Неабходна ствараць у дзяржаве такія ўмовы, каб чалавек сам быў зацікаўлены плаціць падатак і праходзіць тэхагляд. Гэта магчыма ў сітуацыі, калі чалавек будзе ведаць, што яго грошы пайшлі на рамонт тых жа дарог. Важна фармаваць у людзей адказнасць за сябе і грамадства, а не прымушаць плаціць падаткі праз страх атрымаць штраф».

Кандыдатура Сяргея Тышкаўца асабліва цікавая на фоне іншых тым, што Сяргею ўдалося сабраць 1120 подпісаў за сваё вылучэнне. Пры гэтым калектыву школы ці заводу ў Сяргея ў падначаленні не было, а гэта значыць, што яму прыйшлося збіраць гэтыя подпісы доўга і карпатліва.

«Некаторыя людзі не давалі свой пашпарт з-за страху, што яны не таму могуць аддаць голас, потым іх звольняць з працы і ім няма чаго будзе есці. На жаль, прысутнічаюць і страх, і слабая інфармаванасць, што падтрымаць подпісам чалавек можа хоць усіх кандыдатаў. У большасці выпадкаў страх выкліканы прабелам у ведах. Трэба праз сацыяльныя сеткі распавядаць пра выбары, як яны праходзяць, што законна, а што – не».

«Кожны можа прасачыць, як ідзе падлік галасоў»

Таццяна Сівачэнка – інжынер па адукацыі, працуе намеснікам дырэктара па навуковай працы на прадпрыемстве «Прамысловыя тэхналогіі і комплексы». Скончыла аспірантуру Белгарадскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту імя Шухава, выдала кнігу аб энергаэфектыўнасці. Спосаб вылучэння – ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі.

Таццяна Сівачэнка: «Я хачу, каб «Беларусь – краіна для жыцця» гучала ня саркастычна, а было праўдай». Фота: Belsat.eu

«Я была ўпэўненая, што мае ідэі і веды па эфектыўнай вытворчасці будуць запатрабаваныя ў Беларусі. Але – не. Тады, каб садзейнічаць развіццю краіны, я стварыла сваю справу – канструктарскае бюро. Мае навуковыя распрацоўкі па энергабяспецы ўжо ўжываюцца ў Казахстане, але не ў Беларусі. Як высветлілася, беларускім уладам ініцыятыва не патрэбная. У нас прымаць рашэнні прызначаюць не ініцыятыўных, а паслухмяных кіраўнікоў. А яны не ўмеюць ствараць новае. Я зразумела, што сістэму трэба мяняць, і вырашыла пайсці ў палітыку».

Таццяна ўдзельнічае ў выбарах у якасці кандыдата ўжо другі раз. Першы раз яна вылучалася ў 2018 годзе ў Абласны савет дэпутатаў.

«Я, канешне, заўсёды ведала, што нашыя галасы ніхто не лічыць, але, калі ты сам апынаешся ўнутры ўсіх гэтых падзеяў, то перажываеш усё па-іншаму, настолькі тонка адчуваеш гэтую несправядлівасць. Пасля выбараў я ўсвядоміла значна ярчэй, што іду ў правільным кірунку, гэта быў нібы штуршок працягваць справу».

Кандыдат у дэпутаты Таццяна Сівачэнка займаецца тэмамі тэхналагічнага развіцця і экалагічная бяспецы рэгіёна. Фота: Belsat.eu

Як зрабіць выбары больш дэмакратычнымі? На гэтае пытанне Таццяна дакладнага адказу даць не можа. Але яна ўпэўнена, што кожны чалавек можа неяк паўплываць: галоўнае не быць абыякавым і не стаяць з краю.

«Кожны чалавек можа стаць назіральнікам на выбарах і на ўласныя вочы ўбачыць сітуацыю. Не бойцеся прыйсці на ўчастак для галасавання – у выбарчых камісіях сядзяць не іншапланецяне, там нашыя з вамі суседзі, знаёмыя, настаўнікі нашых дзяцей. Кожны можа прасачыць, як ідзе падлік галасоў і ў выпадку парушэння выбарчага працэсу нагадаць членам камісіі заканадаўства. Магчыма, калі на кожны ўчастак мы будзем прыходзіць як у кінатэатр, чалавек так па 100, то і зможам змяніць сітуацыю».

Праграма ў Таццяны датычыцца тэхналагічнага развіцця вобласці: «Я ўжо даўно займаюся распрацоўкай энергатэхналагічнага абсталявання і хачу, каб усе мае навыкі, уменні і распрацоўкі працавалі не толькі за межамі Беларусі. Таксама мяне хвалюе тэма экалагічнай бяспецы Магілёва. Гэта набалелая тэма для большасці беларусаў у сувязі з паўсямесным будаўніцтвам небяспечных вытворчасцяў».

Вольга Васільева, фота аўтара. Belsat.eu

В Кричевском избирательном округе зарегистрировали трех кандидатов в депутаты. Фаворит – Владимир Азаренко

Иллюстративное фото

Окружная избирательная комиссия Кричевского избирательного округа № 83 на своем заседании 17 октября зарегистрировала трех кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва. Выдвиженцу Либерально-демократической партии Сергею Хорсову в регистрации отказали из-за неправильно заполненной декларации о доходах.

Таким образом, за депутатский мандат в Климовичском, Кричевском, Хотимском и Чериковском районах посражаются директор ГЛХУ «Климовичский лесхоз» Владимир Азаренко, начальник локомотивного депо Кричев Александр Сивенков и активист Партии БНФ из Хотимска Валерий Коронкевич.

На заседании комиссии присутствовало 13 её членов. Путем жеребьевки было принято решение о распределении эфирного времени для выступлений кандидатов в депутаты по государственному телевидению и радиовещанию, утвержден текст бюллетеня по Кричевскому избирательному округу № 83.

Валерий Коронкевич

Как рассказал нашему корреспонденту Валерий Коронкевич, участвовать в теледебатах выразил желание только он, его оппоненты от теледискуссии отказались.

Видимо, Владимир Азаренко и Александр Сивенков считают, что их избиратели из Кричева и Климович живут настолько хорошо, что незачем говорить о каких-то проблемах. Поэтому и пришли к выводу, что “цирк устраивать не будем”… Возможно, уважаемые руководители просто не знают, как тяжело людям выживать на юго-востоке Могилевской области.  И как простые люди хотят услышать хоть какие-то конкретные предложения по улучшению существующей ситуации.

Александр Сивенков. Фото: “Кричевская жизнь”

К слову, среди знающих людей в Кричеве и Климовичах уже сейчас ходит информация о том, что будущий депутат по Кричевскому избирательному округу №83 уже определен. Во властных структурах решили, что им будет Владимир Азаренко. Александр Сивенков будто бы будет выполнять только функцию дублера.

Как говориться, поживем – увидим, возможно, это просто слухи. Далеко не факт, что жители Кричева, Черикова и Хотимска дружными рядами побегут голосовать за Азаренко, да и в самих Климовичах у Владимира Николаевича оппонентов хватает. Хотя, как сказал один известный товарищ, главное не как голосуют, а кто считает…

Владимир Азаренко. Фото: БЛГ

После регистрации кандидатов в депутаты начинается период предвыборной агитации. Избиратели сами смогут посмотреть и послушать, как и за что будут агитировать кандидаты в депутаты по Кричевскому избирательному округу №83.

Напомним, что выборы в Палату представителей назначены на 17 ноября.

Сергей Семенович

В Осиповичах, Глуске и Кличеве выборы депутата парламента обещают быть интересными

Безусловным фаворитом можно считать главного редактора информационного агентства “Могилевские ведомости” Светлану Шутову, но с ней … чытаць далей

В Могилевской области документы на регистрацию в качестве кандидатов в депутаты подали 82 человека

Документы от 82 претендентов на депутатскую деятельность в Палате представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого … чытаць далей

В Быхове и Костюковичах на выборах с представителями политических партий будет конкурировать один беспартийный кандидат

Завершилось выдвижение кандидатов в депутаты Палаты представителей, в период до 17 октября окружные избирательные комиссии … чытаць далей