Увечары 22 лістапада ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве пакінуў журналіст-фрылансер Аляксандр Сідарэўскі, прабыўшы пад арыштам агулам 15 сутак.
Нагадаем, што Сідарэўскага затрымалі 13 лістапада ў Ленінскім райсудзе Магілёва. Туды ён прыйшоў як відэааператар на працэсс над іншым журналістам – карэспандэнтам “Магілёўскага рэгіёну” Алесем Сабалеўскім.
12 кастрычніка суддзя Магілёўскага райсуда Максім Курпачэнка асудзіў Сідарэўскага на 15 сутак арышту па ч.3 арт.23.34 КаАП. Раней журналіст трое сутак правёў да суда і быў вызвалены.
Адзначым, што цягам бягучага года, Аляксандр Сідарэўскі некалькі разоў быў аштрафаваны за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ (арт.22.9 КаАП).
Уладзімір Лапцэвіч