Галоўная » У Горках двух чалавек асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

У Горках двух чалавек асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

У горадзе Горкі 18 лютага адбыліся суды над затрыманымі пасля вобшукаў мясцовымі грамадскімі актывістамі Наталляй Даронінай і Віктарам Каральковым.

18 лютага Горацкі раённы суд прызнаў Наталлю Дароніну вінаватай паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюд такой інфармацыйнай прадукцыі) і пакараў штрафам памерам 20 базавых велічынь (640 рублёў).

Наталля Дароніна мае непаўнагадовага сына, магчыма, з гэтай прычыны суд абраў пакаранне, не звязанае з адміністрацыйным арыштам. Жанчыну раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ўвосень 2020 года за ўдзел у акцыях пратэсту.

Суд над грамадскім актывістам Віктарам Каральковым прайшоў у Горках вечарам 18 лютага ў будынку мясцовага ІЧУ. Актывіста таксама судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, у выніку яго пакаралі 15 суткамі арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адвакат кажа, што Каралькоў вусна заявіў, што распачаў галадоўку.

Супрацоўнікаў міліцыі таксама вельмі цікавіла стаўленне Юркова да маючага адбыцца ў хуткім часе рэферэндума па зменах у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

bajby