Мужчына 1960 года нараджэння, які нідзе не працуе і пражывае дома адзін, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў з цыгарэтай у ложку. У 2 гадзіны ночы выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у шматкватэрным доме па праспекце Інтэрнацыянальным, паведамляе сайт ведамства.
На момант прыбыцця пажарных з вокан восьмага паверха ішоў густы дым. Супрацоўнікі МНС выявілі ў запаленай кватэры мужчыну, які знаходзіўся ў непрытомным стане і вынеслі яго на свежае паветра. У цяжкім стане, з апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння, ён быў шпіталізаваны.
У выніку пажару ў пакоі пашкоджаны сцены, падлога і столя, жыльцы іншых кватэр не пацярпелі.