У Горках запрацаваў крызісны цэнтар эмацыйнай і псіхалагічнай разгрузкі. Яго стварылі актыўныя жанчыны Горак і жаночы цэнтар “Пралеска” з Магілёва
Сюды могуць прыходзіць усе, хто адчувае патрэбу, каб выказацца, знайсці паразуменне альбо атрымаць парады ў цяперашняй сітуацыі палітычнага і эканамічнага крызісу, ціску і рэпрэсій. Тут стала працуюць псіхолаг і коуч. Сустрэчы крызіснага цэнтру адбываюцца рэгулярна. Аўтарка ідэі і кіраўніца спадарыня Алена пракаментавала адкрыццё крызіснага цэнтра эмацыйнай і псіхалагічнай разгрузкі так: “Усім вядома, што беларусы пасля выбараў 2020 у жніўні зазналі шалены ціск, катаванні і сутыкнуліся з бяспраўем у судах. Спрабуючы дзейнічаць па законе, людзі былі кінутыя ў турмы і падвергнуты аграменным штрафам і рэпресіям. Апынулася, што закон і канстытуцыя ўладамі не выконваюцца. Так што людзям застаецца? Як адстойваць свае правы? Як мы бачым выйсце няма. Таму ў нас з’явілася ідэя стварэння такой камунікацыйнай пляцоўкі, дзе б жыхары Горак і Горацкага раёну маглі б прынамсі выказацца, бо іншага месца больш у Беларусі не існуе, а таксама разгрузіцца ад негатыўных эмоцый і думак. У супольнасці гэта рабіць нашмат эфектыўней і лягчэй, чым аднаму дома. Ну так?”
Апроч гэтага, сп. Алена дадала, што наведвальнікам падабаецца прыходзіць у прыязную атмасферу.