Вечарам 25 сакавіка ў Дзень незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі мясцовыя жыхары ўсклалі кветкі на магілу Воцэха Дамарацкага, студэнта горацкага інстытута. Хлопец удзельнічаў у вызваленчым паўстанні Кастуся Каліноўскага і загінуў.
Магіла гераічнага студэнта знаходзіцца ў дэндрапарку БДСГА. На пахаванні стаіць пліта з адпаведным надпісам.
Ускладанне кветак было ўзгоднена з адміністрацыяй ВНУ. Цэнтральная брама дэндрапарка была адчынена, а галоўная алея чыста прыбрана.
Фота: horki.info
Галіна Будная
Крыніца: horki.info