Ужо прайшоў тыдзень сакавіка, пачаўся другі і справа рухаецца да сярэдзіны месяца. Аднак на вуліцы амаль не адчуваецца паху весны і нават яшчэ трымаюцца маразы.
Сёлета другая палова зімы 2021 года запомніцца вялікай колькасцю снега, што выпала на вуліцы беларускіх гарадоў і вёсак. Асабліва снега шмат выпала ў сярэдзіне лютага. Настолькі шмат, што камунальным службам прыйшлося добра папрацаваць, каб расчысціць вуліцы, каб па іх змаглі ездзіць машыны і рухацца люді. З-за вялікай колькасці снега ў некаторых гарадах Беларусі адбыўся транспартны калабс, праўда ў далейшым сітуацыя нармалізавалася.
Аднак у канцы лютага наступіла досыць цёплае надвор’е, якое звычайна бывае ранняй вясной. Снежнае покрыва ў многіх раёнах значна паменшылася, а недзе практычна знікла. Ва ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці снег таксама падрастаў, аднак яго насыпала столькі шмат, што знікаць ён будзе досыць доўга. Нямоцны снегапад апошніх дзён зрабіў снежнае покрыва крыху большым, а лёгкія марозы не даюць яму раставаць.
Арыентуючыся на карту снежнага покрыва на тэрыторыі Беларусі, складзеную метэаролагамі, самымі заснежанымі раёнамі вобласці і ўсёй краіны з’яўляюцца Горацкі і Мсціслаўскі. Крыху менш снегу ў Крычаўскім і Чавускім раёнах, хаця таксама дастаткова шмат.
Заснежанымі з’яўляюцца гэтаксама Клімавіцкі і Хоцімскі раёны. Адносна стабільным снежным покрывам адзначаюцца Чэрыкаўскі і Касцюковіцкі раёны. У пералічаных раёнах дагэтуль можна ўбачыць цэлыя гурбы снегу, якія не думаюць знікаць.
У Крычаве, напрыклад, актыўна змагаюцца са снегам камунальнікі, пасля снегападу ездзяць па горадзе машыны, якія перыядычна чысцяць дарогі. Тым не менш, у горадзе пакрыты снегам многія вуліцы і выключэнне складаюць толькі цэнтральныя дарогі.
Падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых гарадах. Можна толькі ўявіць, як доўга будзе раставаць снег на палях, і асабліва ў лясных гушчарах усходняй часткі Магілёўскай вобласці.
Алесь Крыжэвіч. Фота аўтара