Галоўная » выборы-2019 » Page 3

За тры дні датэрміновага галасавання афіцыйная яўка склала 19,43%. У Магілёўскай вобласці – 21%

Амаль кожны пяты выбарца, або 19,43%, прагаласаваў на парламенцкіх выбарах датэрмінова. Такую афіцыйную статыстыку па выніках трох дзён падае сайт Цэнтрвыбаркама.

Ілюстрацыйнае фота

Гэта больш, чым было на парламенцкіх выбарах 2016 года. Тады за тры дні яўка склала 16,71%.

Паведамляецца, што ў Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі ўжо 17,74% выбарцаў, у Віцебскай — 21,15%, у Гомельскай — 21,01%, у Гродзенскай — 18,49%, у Мінскай — 19,97%, у Магілёўскай — 21%, у сталіцы — 17,3%.

Незалежныя назіральнікі неаднаразова адзначалі, што датэрміновае галасаванне стварае магчымасці для фальсіфікацыяў на выбарах.

Датэрміновае галасаванне ў Магілёве: цырк працягваецца?

На выбарчым ўчастку №12 Магілёўскай-Ленінскай акругі №84 па інфармацыі назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Краўчанкі колькасць выданых бюлетэняў з рэальнай яўкай разніцца на 16 чалавек (па пратаколу — 44, па падліках назіральніка — 28).

Яшчэ на адным участку ў Ленінскім районе ў Магілёве, як паведамляе телеграм-канал “Выборы. Беларусь”, завышаная яўка амаль у тры разы. Колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэнь па пратаколу склала 99 чалавек, па падліках назіральніка — 34.

У Магілёве на ўчастку №42 (Магілёўская-Цэнтральная акруга N85) галасавала група студэнтаў МДУ імя Куляшова. 99% выбаршчыкаў, што галасуюць датэрмінова – студэнты гэтага вуза і навучэнцы медыцынскага каледжу, яны ідуць і вялікімі, і малымі групамі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

84-й округ. Евгений Глушков – парень с Чапаевки

Могилевский-Ленинский избирательный округ №84 по выборам в Парламент страны охватывает территорию 8-го кирпичного, 30 лет Победы, Чапаевку и иные места проживания избирателей г.Могилева. Одним из кандидатов в депутаты является диджей, видеооператор, фрилансер Евгений Глушков. Округ весьма проблематичен – более 20 улицам требуется ремонта и асфальтирования.

Евгений Глушков на пикете общается с избирателями

Не только об этом говорит Евгений Глушков на встречах с избирателями. Его волнуют многие проблемы жителей округа: состояние общественных зданий, подъездов жилых домов, работа общественного транспорта, доходы населения. Волнуют и проблемы общенационального характера: антинародные законы, принятые бывшими депутатами – о «тунеядцах», о повышении пенсионного возраста. Как член Белорусской социал-демократической партии (Грамада) и общественной организации «Движение «За свободу», будет активно работать над решением текущих проблем, принимать участие в разработке законов перспективного характера для всей страны.

Евгений Александрович узнаваем на улицах Могилева и не только по прошлой жизни, но и по активной жизненной позиции сегодня.

Пикет, прошедший в районе торгового центра «Гиппо», что рядом с Дворцом гимнастики показал, что избирателям интересен Евгений Глушков как депутат, хотя есть и серьезные препятствия для «завоевания» этого мандата.

Тем не менее, пожелаем Евгению удачи в депутатской гонке и плодотворной работы на благо жителей округа.

 

 

Петр Мигурский

Магілёў: “Куляшоўцы” ў чарзе на датэрміновым галасаванні. Фотафакт

У Магілёве на ўчастку №42 Магілёўскай-Цэнтральнай акругі №85 у палову пятай вечара прыйшла галасаваць група з 11 студэнтаў на чале з куратаркай (ці выкладчыцай), якая іх прывяла на ўчастак.

Як паведамляе доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Колчын, які зарэгістраваны на гэтым участку, з раніцы там галасуюць выключна студэнты МДУ імя Куляшова, якія пражываюць у інтэрнатах №1 і N2, а таксама навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу з інтэрнату N2 па вуліцы Карла Маркса.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

За пяць дзён да выбараў злілі спіс людзей, “якіх прызначаць дэпутатамі у “парламент” у Магілёўскай вобласці

Ілюстрацыйнае фота

Усе пралічваецца, але ёсць адзін вялікі сюрпрыз. Паводле інфармацыі крыніцы, дакладнасць злітых дадзеных – «амаль стоадсоткавая», піша mspring.online.

Крыніца MSPRING.ONLINE, якая мае непасрэднае дачыненне да мясцовай вертыкалі ўлады, паведаміла дадзеныя пра прызначаных кандыдатах, якіх прызнаюць пераможцамі на выбарах.
Паводле яго слоў, выбаркамы ўжо працяглы час ведаюць, хто менавіта павінен стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Прыводзім поўны спіс:

Крыніца сцвярджае, што «дакладнасць інфармацыі – каля 100%». Невялікі адсотак на памылку наш інфарматар дапускае, калі хто-небудзь з асноўных кандыдатаў нечакана здымецца з выбараў.

– З гэтай мэтай зроблена так, што ў любога «кандыдата-пераможцы» абавязкова ёсць падстрахоўка ў выглядзе другога праўладнага кандыдата, – сцвярджае крыніца.

Пераважную колькасць будучых дэпутатаў можна было спрагназаваць яшчэ на этапе рэгістрацыі кандыдатаў.

Аднак у спісе, які быў нам прадстаўлены, ёсць вялікі сюрпрыз. Па дадзеных крыніцы, па Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе №86 дэпутатам зробяць дырэктара Магілёўскага вагонабудаўнічага завода Віталя Мартынава.

Пры гэтым асноўным кандыдатам на парламенцкае крэсла доўгі час лічылася дзеючая дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова, якая балатуецца на другі тэрмін.

12 лістапада ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Асноўны дзень галасавання – 17 лістапада.

 

Выборы в глубинке: «Люди настолько зашуганы, что боятся руку подать»

Валерий Коронкевич: Люди боятся что-нибудь сказать – это будет воспринято как выступление против власти Пенсионер … чытаць далей

В Могилевской области началось досрочное голосование

Сегодня начался этап досрочного голосования на выборах депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого … чытаць далей